Ірына Дзянісаўна Дзідзічэнка |
Дата нараджэння |
22 жніўня 1936(1936-08-22) (88 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Адукацыя |
|
Прафесія |
балерына |
Тэатр |
|
Узнагароды |
|
Ірына Дзянісаўна Дзідзічэнка (22 жніўня 1936, Санкт-Пецярбург) — савецкая і беларуская артыстка балета. Заслужаная артыстка БССР (1964).
Біяграфія
У 1955 годзе скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча. Вучылася ў класе Л. М. Цюнцінай (руск.) (бел..[1]
Працавала ў тэатрах оперы і балета Чалябінска (руск.) (бел. і Новасібірска. У 1959—1975 салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
Валодаючы выразнай пластыкай, моцным сцэнічным тэмпераментам, Дзідзічэнка паказала сябе яркай характарнай танцоўшчыцай.
Сярод яе работ: партыі Мадэрнісцкай танцоўшчыцы, Карчмаркі («Мара» і «Выбранніца» Я. Глебава), Марты («Святло і цені» Г. Вагнера), Мерседэс і Вулічнай танцоўшчыцы («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Анітры («Пер Гюнт» на музыку Э. Грыга), Каляровай дзяўчыны («Сцежкаю грому» К. Караева), Феі Карабос («Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага); індускі танец («Баядэрка» Л. Мінкуса), іспанскі, венгерскі («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), сарацынскі («Раймонда[ru]» А. Глазунова), іспанскі танец, мазурка («Папялушка[ru]» С. Пракоф’ева), кракавяк («Бахчысарайскі фантан[ru]» Б. Асаф’ева), гадзітанскі, этрускі танцы («Спартак[ru]» А. Хачатурана); характарныя танцы ў операх «Князь Ігар» А. Барадзіна, «Хаваншчына» М. Мусаргскага, «Кармэн» Ж. Бізэ.
Зноскі
- ↑ Партер. — 2011. — № 7. — С. 35 — 39.
Літаратура