У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Якалцэвіч.
Ірына Генадзеўна Жук дзявоч. Якалцэвіч (нар. 26 студзеня 1993) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў скачках з шастом. Майстар спорту Беларусі, рэкардсменка Беларусі. Бронзавы прызёр Чэмпіяната Еўропы ў памяшканнях (Торунь, 2021).
Дасягненні
Чэмпіёнка Беларусі 2016 года ў скачках з шастом з вынікам 4,50 м[1].
На Чэмпіянаце Еўропы 2016 года заняла 12 месца ў скачках з шастом з вынікам 4,35 м[1].
Чэмпіёнка і рэкардсменка Беларусі ў скачках з шастом з вынікам 4,70 м у 2019 годзе. Рэкардсменка Беларусі ў памяшканні з вынікам 4,73 м у 2021 годзе. У 2021 годзе абнавіла нацыянальны рэкорд Беларусі, скочыўшы на 4,74 м.
Зноскі
Спасылкі