У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Казакова.
Ірына Валер’еўна Казакова |
Род дзейнасці |
вучоная |
Дата нараджэння |
1967 |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
|
Месца працы |
БДУ, кафедра гісторыі беларускай літаратуры, філалагічны факультэт |
Альма-матар |
|
Ірына Валер’еўна Казакова (нар. ў 1967 г.) — беларуская фалькларыстка. Доктар філалагічных навук, прафесар кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ.
Біяграфія
Нарадзілася ў 1967 годзе ў Мінску, закончыла ў 1989 годзе філалагічны факультэт БДУ. У 1993 годзе абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук, у 2000 годзе абараніла дысертацыю на атрыманне вучонай ступені доктара філалагічных навук і ў 32 гады стала самай маладой доктаркай навук. У 2017 годзе ўзнагароджана Падзякай рэктара БДУ. З 2018 года займае пасаду прафесара кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ.
Навуковая дзейнасць
З’яўляецца адзіным доктарам навук у БДУ па спецыяльнасці 10.01.09 — Фалькларыстыка. Уваходзіць у склад Савета БДУ, прафесарскага сходу БДУ, Саюза пісьменнікаў Беларусі, Навуковага савета Фонду фундаментальных даследаванняў Рэспублікі Беларусь. Заснавала на філалагічным факультэце БДУ навучальны кабінет-музей беларускай народнай культуры.
Галіна навуковых інтарэсаў — этнічныя традыцыі ў духоўнай культуры беларусаў, абрадавы фальклор, міфалогія, беларуская вусная паэзія. Першай у Рэспубліцы Беларусь распачала традыцыю кампаратывістскага даследавання беларускай і іншых культур (турэцкай, кітайскай і г.д.).
Распрацавала канцэпцыю параўнальнага аналізу семантыкі славянскіх міфалагем.
Стварыла больш 12 аўтарскіх курсаў, надрукавала звыш 250 навуковых і навукова-папулярных прац, сярод якіх індывідуальныя і калектыўныя манаграфіі, вучэбныя і практычныя дапаможнікі, артыкулы.
Займаецца папулярызацыяй кітайскай культуры ў Беларусі, мае старонку у Кітайскай электроннай энцыклапедыі.
Галоўная рэдактарка рэцэнзуемага электроннага навуковага журнала БДУ «Сафія Архівавана 27 красавіка 2019.» ISSN-2520-2219.
Грамадская дзейнасць
Узначальвае грамадскае аб’яданне «Саюз жанчын БДУ Архівавана 27 красавіка 2019.» — некамерцыйную арганізацыю, якая створана дзеля сацыяльнай падтрымкі, абароны правоў і інтарэсаў жанчын, якія працуюць ці навучаюцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Гэта адзінае ў Рэспубліцы Беларусь буйное акадэмічнае аб’яднанне жанчын (больш за 450 чалавек), дзейнасць якога сістэматычна асвятляецца ў агульнанацыянальных СМІ [1],[2].
Заснавальніца адзінай ў Беларусі серыі міжнародных навуковых канферэнцый «Жанчыны-навукоўцы Беларусі», якая актуалізуе праблему ўкладу і ролі жанчын, як у сусветнай, так і айчыннай навуцы, паказвае значэнне іх прац у рэалізацыі задач сацыяльнага развіцця дзяржавы, фарміраванні нацыянальна-культурнай асновы адукацыі, арыентацыі на сусветны ўзровень развіцця навукі і адукацыі, вывучэння і выкарыстання вопыту іншых краін [3],[4].
Заснавальніца конкурсу «Жанчына года БДУ»[5].
Публікацыі
- Казакова, І. В. Этнічныя традыцыі ў духоўнай культуры беларусаў / І. В. Казакова. — Мінск : Універсітэцкае, 1995. — 151 с.
- Казакова, І. В. Міфалагемы і магія ў беларускім абрадавым фальклоры / І. В. Казакова. — Мінск: БОФФ, 1997. — 120 с.
- Казакова, І. В. Сімволіка і семантыка славянскіх міфалагем / І. В. Казакова. — Мінск: БОФФ, 1999. — 203 с.
- Казакова, І. В. Беларускі фальклор: курс лекцый / І. В. Казакова. — Мінск : Палікрафт, 2003. — 195 с.
- Казакова, І. В. Фальклорная спадчына Магілёўшчыны (Хоцімскі раён) / І. В. Казакова. — Мінск: Паркус плюс, 2012. — 180 с. (2-е выданне дапоўненае, на беларускай і англійскай мовах) Архівавана 27 красавіка 2019..
- Казакова, І. В. Каменны пояс Беларусі: Славутасці нашай зямлі / І. В. Казакова. — Мінск : Светач, 2004. — 176 с. (на беларускай і англійская мовах; 2-е выд. 2009 г.).
- Казакова, И. В. Культура Турции / И. В. Казакова. — Минск: Паркус плюс, 2007. — 135 с.
- Казакова, І. В. Беларускі фальклор: Тэставыя заданні: вучэб.-метад. дапам. / І. В. Казакова. — Мінск : РІВШ, 2006. — 132 с. Архівавана 27 красавіка 2019.
- Казакова, І. В. Беларускі фальклор: вучэб. дапам. / І. В. Казакова, — Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2007. — 309 с. (з грыфам Міністэрства адукацыі) Архівавана 27 красавіка 2019.
- Казакова, І. В. Песні беларускага народа: метад. зб. / І. В. Казакова, Бел. дзярж. ун-т. — Мінск : Паркус плюс, 2007. — 68 с.
- Казакова, І. В. Функцыянальная роля тэматычнага кабінета ў адукацыйным працэсе вышэйшай навучальнай установы: метад. дапам. / І. В. Казакова; Бел. дзярж. ун-т, філал. фак. — Мінск : Паркус плюс, 2008. — 16 с.
- Казакова, І. В. Беларускі абрадавы фальклор: Нацыянальная спецыфіка: вуч.-метад. дапаможнік / І. В. Казакова. — Мінск : Паркус плюс, 2012. — 54 с. Архівавана 27 красавіка 2019.
- Традиционные китайские и белорусские обряды: сравнительный аспект /Китайский научный журнал Northern Literature, ISSN 0476-031x, No.12,2015.С.112-113.(на китайском языке) Архівавана 27 красавіка 2019.
- Казакова, И. В. Белорусская и китайская традиционные народные культуры: сравнительный аспект / И. В. Казакова. — Мн.: Паркус плюс, 2014. — 150 с. (на белорусском языке)
- История культуры Беларуси : пособие для иностранных студентов, Бельская Т. В., Смольская Т. М., Казакова И. В.; под общей редакцией И. В. Казаковой.-Минск : Издательство «Регистр», 2017.-172с.
Зноскі
Спасылкі
Дадзеныя у энцыклапедыях:
- Казакова. І. В. / Беларускі фальклор : Энцыклапедыя. Т .1 . — Мн. : БелЭн, 2005. — С.601
- Казакова. И. В. / Республика Беларусь: Энциклопедия. Т .3 — Мн. : БелЭн, 2006. — С.830
- Казакова. І. В. / Культура Беларусі : Энцыклапедыя. Т .4 .- Мн. : БелЭн, 2013. — С.249