У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Мураўёва.
Ірына Вадзімаўна Мураўёва (руск.: Ири́на Вади́мовна Муравьёва; нар. 8 лютага 1949, Масква, СССР) — савецкая і расійская актрыса тэатра, кіно і агучвання, радыёвядучая; народная артыстка Расійскай Федэрацыі (1994), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981) і прэміі Урада Расійскай Федэрацыі (2006).
Біяграфія
У 1970-х і 1980-х гадах вяла нядзельную дзіцячую ранішнюю тэлевізійную праграму «Будзільнік». У 1977—1991 гады — актрыса Маскоўскага тэатра імя Массавета, дзе сыграла нямала цэнтральных роляў у спектаклях сучасных аўтараў.
У кіно — з 1973 года. Адна з першых вялікіх роляў у кіно — Сюзанна ў дэтэктыве Самсона Самсонава «Чыста англійскае забойства» (1974).
Шырокую папулярнасць актрысе прынес удзел у легендарнай карціне «Масква слязам не верыць» Уладзіміра Мяньшова. Роля авантурысткі Людмілы прынесла актрысе ўсенародную славу і любоў гледачоў. За гэтую ролю Ірына Мураўёва была ўдастоена дзяржаўнай прэміі СССР.
Затым Ірына Мураўёва знялася ў карціне «Карнавал» Таццяны Ліёзнавай, дзе сыграла правінцыялку Ніну Саламаціна, якая марыць стаць артысткай. Знакамітая сцэна-маналог каля тэлефона-аўтамата «Патэлефануй мне, патэлефануй!» стала ўсенародным хітом. Яе напісаў папулярны кампазітар Максім Дунаеўскі на вершы Раждзественскага.
У 1982 годзе Ірына Мураўёва была прызнана лепшай актрысай года па выніках апытання чытачоў часопіса «Савецкі экран» за ролю ў фільме «Карнавал», які пабіў усе рэкорды па колькасці гледачоў, якія паглядзелі яго, стаўшы лідарам савецкага кінапракату. У тым жа годзе Мураўёва скончыла завочна ГІТІС імя А. В. Луначарскага (спецыяльнасць «Акцёрскае мастацтва»).
З 1993 года па цяперашні час служыць у Дзяржаўным акадэмічным Малым тэатры ў Маскве.
З ліпеня 2017 года знаходзіцца ў базе ўкраінскага сайта «Міратворац».
Зноскі
- ↑ Irina Muravjova // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.