Ірына Барысаўна Лаўроўская або Ірэна Лаўроўская (нар. 8 лютага 1951, Брэст) — беларуская архітэктарка, гісторык, грамадская дзяячка, выкладчыца. Спецыяліст па гісторыі старажытнага Брэста і яго архітэктурнай спадчыне, іх папулярызатар. Кандыдат мастацтвазнаўства ў галіне ўрбаністыкі і архітэктуры (2006).
Біяграфія
Нарадзілася 8 лютага 1951 года ў Брэсце. Вучылася ў сярэдняй школе № 20 г. Брэста.
Скончыла архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. Па заканчэнні інстытута размеркавана ў Віцебск, потым вярнулася ў Брэст.
Да 1985 года працавала ў праектнай арганізацыі «Брэстграмадзянпраект», потым перайшла на працу ў школу. У 1989—1999 гадах — старшы выкладчык кафедры мастацка-графічных дысцыплін Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. У сярэдзіне 1990-х гадоў выкладала па-беларуску курс «Гісторыя архітэктуры і сусветнага мастацтва» у беларускім ліцэі пры Брэсцкім філіяле Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтра.
У 2006 годзе абараніла ў Інстытуце мастацтвазнаўства Польскай Акадэміі навук кандыдацкую дысертацыю па тэме «Брэст-Літоўскі ў перыяд I Рэчы Паспалітай (1569—1795). Перамены ў планіроўцы і архітэктура».
Жыве ў Брэсце.
Грамадская дзейнасць
З канца 1980-х гадоў займаецца папулярызацыяй гісторыі старажытнага Брэста і яго архітэктурнай спадчыны. З 1989 года — адна з ініцыятараў і актывістаў грамадскай кампаніі па ўратаванні аднаго з сімвалаў сярэднявечнага Брэста — кляштара бернардзінак на тэрыторыі Валынскага прадмесця ў крэпасці[3]. Уласна Ірына Лаўроўская ў канцы 1980-х гадоў як архітэктар ідэнтыфікавала руіны пабудоў, якія пакінула пасля расфарміравання воінская часць, як рэшткі бернардзінскага кляштара.
Адна з заснавальнікаў і прэзідэнт грамадскага аб’яднання «Стары горад» ад яго рэгістрацыі ў студзені 1992 года і да ліквідацыі ў красавіку 2007 года паводле судовага рашэння па позве Упраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама.
Як кіраўнік «Старога горада» выступіла адной з ініцыятараў і арганізатараў Фэсту брэстчан свету ў ліпені 1994 года, у якім прынялі ўдзел звыш 300 ураджэнцаў і былых жыхароў Брэста і краю — беларусаў, палякаў, украінцаў, яўрэяў, якія былі вымушаны пакінуць родны горад у розныя часы.
З’яўлялася членам БНФ, у 2000-я — член Сойма БНФ.
Навуковыя інтарэсы
Як даследніца гісторыі і архітэктуры Брэста, праходзіла шэраг стажыровак у Беларусі і па-за яе межамі, працавала ў архівах Варшавы, Любліна, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Вільні, Львова і іншых, публікавала артыкулы ў навуковай літаратуры і ў СМІ. Доктар габілітаваны. Абаранілася ў Варшаве, у верасні 2006 г. у Інстытуце мастацтвазнаўства Польскай Акадэміі навук. Тэма навуковай працы (кіраўнік — прафесар доктар Ежы Кавальчык): «Брэст-Літоўскі ў перыяд I Рэчы Паспалітай (1569—1795). Перамены ў планіроўцы і архітэктура» («Brześć Litewski w okresie I Rzeczypospolitej (1569—1795). Przemiane przstrenne i architektura»)[4].
Даследуючы гісторыю Брэста, з’яўляецца спецыялістам у галіне ўрбаністыкі, сакральнай архітэктуры і архітэктуры барока, аўтар манаграфіі, навуковых і папулярных артыкулаў па гісторыі архітэктуры[5]. З’яўлялася рэдактарам гістарычнай рубрыкі «Exlusivus encyclopedia» у газеце «Брестский курьер», якую рыхтавала ГА «Стары горад».
Актыўна выступае па пытаннях горадабудаўніцтва ў Брэсце, захавання комплексу пабудоў у гістарычным цэнтры горада, захавання калоніі імя Фелікса Варбурга[6], ладзіць навуковыя семінары і грамадскія кансультацыі. Старшыня Фонду «European Urban Institute» (зарэгістраваны ў Польшчы)[7]. Член грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.
Навуковыя працы
- Brześć Litewski w okresie I Rzeczypospolitej (1569—1795). Przemiany przestrzenne i architektura. (Манаграфія. Варшава, 2006).
- «Белые пятна» культуры нашей. Судьба памятников истории и архитектуры Бреста (XIV—XIX вв.) // Архитектура и строительство Белоруссии. № 6 (94), ноябрь—декабрь, 1991. — С. 28—29,42—45.
- Ірына Лаўроўская. Ахвярадаўцы і ахвяраванні ў Берасці Літоўскім (XVII—XVIII стст.) // ARCHE-Пачатак, 16.12.2008. Праверана 4 лютага 2018 г.
- Irena Lawrowska. Analysis of the territorial layout of Brest-Litovski (XIV—XVI century) // Structural Analysis of Historical Constructions. Jerzy Jasieńko (ed). DWE, Wrocław, Poland, 2012. — P. 1220—1230. — ISSN 0860-2395, ISBN 978-83-7125-216-7.
- Лаўроўская І. Б. Юрыдыкі і маёмасць Радзівілаў у Берасьці Літоўскім паміж XVI—XVIII стст. // Брэсцкія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання : матэрыялы і даклады ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Брэст, 22—25 верасня 2015 г. / Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт, Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага; [склад. А. М. Мяснянкіна]; пад агул. рэд. М. В. Нікалаева. — Мінск : БудМедыяПраект, 2016. — С. 160—171, іл.
- Iryna Laurouskaja. Spojrzenie na dziedzictwo unii według dokumentów wizytacyjnych ruin Twierdzy Brzeskiej
- Irena Ławrowska. Osiedle żydowskie w Brześciu Litewskim (1388—1835) (według badań nad przemianą przestrzeni miejskiej)
- Олег Медведевский, Ирина Лавровская. Ещё одна страница истории Бреста. Из шведских архивов 355 лет спустя… Архівавана 1 лютага 2017. // Брестский Курьер, ліпень 2012 г. Праверана 4 лютага 2018 г.
- Лавровская И. Б. Монастырь оо Базилиан и церковь сс. Петра и Павла в Бресте. Фундация. Строительство. Архитектура // Могилянські читання 2005: Зб. наук. пр.: Монастирські комплекси в контексті християнської культури. — Київ, Фенікс, 2006. С. 294—301.
- Урбанонімы гістарычнага цэнтра Брэста-Літоўскага паводле крыніц // Спадчына, № 160, 2011. — С. 5—10.
- Касцёлы і кляштары Брэста-Літоўскага XVII—XVIII стст. у выбраных актах луцкіх і брэсцкіх біскупаў з дыяцэзіяльнага архіва ў Седльцах // Беларускія архівы на мяжы тысячагоддзяў: здабыткі і страты: матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 80-годдзю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (Мінск, 28 чэрвеня 2018 г.) ― БелНИИДАД ― 2019. ― С. 216—228.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
- Зоры не спяць. Ірына Лаўроўская і беларуская ўрбаністыка // Белсат, 20 сакавіка 2014 г. Праверана 4 лютага 2018 г.
- Валер Каліноўскі. Урбаністка распавяла, як выратаваць стары Брэст, страчаны беларускі горад на месцы чужой крэпасці. (Інтэрв’ю). // Радыё Свабода, 4 жніўня 2016 г. Праверана 4 лютага 2018 г.
- Ірына Лаўроўская супраць помніка, які падобны да Кацярыны ІІ Архівавана 4 сакавіка 2016. // UDF.by, 1 красавіка 2009 г. Праверана 4 лютага 2018 г.
- Рыгор Лур’е. Архітэктар: «У публічнай прасторы Беларусі пануе хаос» Архівавана 3 лютага 2018. // Тут і цяпер / TUT.BY, 15 жніўня 2010 г. Праверана 4 лютага 2018 г.
- Ірына Лаўроўская пра рэканструкцыю вуліцы Савецкай у Брэсце(недаступная спасылка)
- Ирина Лавровская. Древний город над Бугом рискует навсегда утратить свои индивидуальные черты Архівавана 16 мая 2021. // Брестский Курьер, лістапад 2011 г.. Праверана 4 лютага 2018 г.
- Ирина Лавровская. Вспомним имя своё. Путешествие по улицам старого Бреста // Брестский Курьер, чэрвень 2013 г. Праверана 4 лютага 2018 г.
- Ирина Лавровская. Берестье. От идеального до реального города // Mediabrest.by, 15 красавіка 2018 г. Праверана 15 ліпеня 2018 г.