У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Касцевіч.
Ірына Анатольеўна Касцевіч (нар. 26 студзеня 1967, Мінск) — міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (2017—2024).
Біяграфія
Нарадзілася 26 студзеня 1967 года ў г. Мінску[1].
Скончыла ў 1989 годзе Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі па спецыяльнасці «Планаванне прамысловасці», у 2002 годзе Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве»[1].
У 1989—1992 гадах — інжынер-канструктар ЦНДІТК Мінскага навукова-вытворчага аб’яднання «Цэнтрсістэм». У 1993—1994 гадах — эканаміст I катэгорыі, вядучы эканаміст упраўлення статыстыкі матэрыяльных рэсурсаў Дзяржкамстата Рэспублікі Беларусь. У 1994—2002 гадах — вядучы эканаміст, галоўны эканаміст, начальнік упраўлення статыстыкі матэрыяльных рэсурсаў Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. У 2002—2006 гадах — начальнік упраўлення статыстычнага планавання і арганізацыі статназіранні Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. У 2006—2008 гадах — намеснік Міністра статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. У 2008—2015 гадах — першы намеснік Старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
З 28 студзеня 2015 года да 13 сакавіка 2017 года — намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.
14 сакавіка 2017 года прызначана міністрам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Дзяржынскай акругі № 71. Старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Член Савета Палаты прадстаўнікоў[1].
Узнагароды
Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях[1], граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (2018).
Мае падзякі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].
Сям’я
Замужам, мае сына і дачку[1].
Зноскі
Спасылкі