Ірына Аляксандраўна Пазднякова (нар. 29 красавіка 1976 года ў Баравусе) — беларускі навуковец, эканаміст, кандыдат эканамічных навук, дацэнт.
Біяграфія
Скончыла фінансава-эканамічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1997 годзе па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт». У 2006 годзе таксама скончыла аспірантуру Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, статыстыка»[1].
23 мая 2007 года ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце абараніла дысертацыю на саісканне навуковай ступені кандыдата эканамічных навук на тэму «Развіццё ўліку і аналізу фарміравання і размеркавання фінансавых вынікаў ад пазабюджэтнай дзейнасці ў дзяржаўных вышэйшых навучальных установах».
У 2009 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь надала ёй навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці «Эканоміка».
З 1997 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце, спачатку на пасадзе бухгалтара, а з 2001 года — на пасадах асістэнта, старшага выкладчыка і дацэнта кафедры фінансаў, кафедры фінансаў і галіновай эканомікі, кафедры уліку і фінансаў, лагістыкі і менеджменту. Займала пасады дэкана факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ўніверсітэта, дырэктара інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ПДУ.
З 2019 года займае пасаду дэкана фінансава-эканамічнага факультэта Полацкага ўніверсітэта[2].
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы канцэнтруюцца вакол пытанняў бухгалтарскага ўліку, аналіза і кантроля ў бюджэтных арганізацыях і фінансавых органах, бюджэтных адносін, у прыватнасці ацэнкі мясцовых бюджэтаў па ўзроўні фінансавай устойлівасці, асаблівасцей фарміравання і выкарыстання даходаў інстытуцыйных адзінак у інавацыйнай эканоміцы і інш.
Аўтар 59 навуковых і метадычных артыкулаў, вучэбна-метадычных комплексаў[3].
Зноскі