У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Антонава.
Ірына Аляксандраўна Антонава (руск.: Ири́на Алекса́ндровна Анто́нова; 20 сакавіка 1922, Масква — 30 лістапада 2020, там жа) — савецкі і расійскі вучоны-мастацтвазнавец, спецыяліст па італьянскім жывапісе эпохі Адраджэння, тэлевядучая.
Дырэктар (1961—2013) і прэзідэнт (2013—2020) Дзяржаўнага музея выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна ў Маскве. Доктар мастацтвазнаўства, акадэмік РАТ (АПН СССР, 1989), акадэмік РАМ (2001; член-карэспандэнт, 1997), заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1979), лаўрэат дзвюх Дзяржаўных прэмій Расійскай Федэрацыі (1995, 2017). Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай». Ветэран Вялікай Айчыннай вайны.
Зноскі
- ↑ Irina Antonova // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ RKDartists Праверана 3 верасня 2022.