У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Шылава.
Ірына Алегаўна Шылава (22 лютага 1960, Гродна, Беларуская ССР) — беларуская і савецкая спартсменка, алімпійская чэмпіёнка 1988 па стральбе з вінтоўкі. Выступала за «Дынама» Гродна.
Выйграла залаты медаль у складзе зборнай СССР у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на адлегласці 10 метраў у 1988 годзе ў летніх Алімпійскіх гульнях у Сеуле. З 1992 выступала за зборную Беларусі.
Адукацыя
У 2003 годзе скончыла факультэт фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Узнагароды і званні
Дасягненні
- 10-разовая чэмпіёнка СССР 1982—1991.
- Алімпійская чэмпіёнка 1988 года.
Зноскі
Спасылкі