Ірына Іванаўна Паскевіч (Ірына Іванаўна Паскевіч-Эрыванская, святлейшая княгіня Варшаўская; 1835 — 14 красавіка 1925) — дабрачынніца, дачка обер-цырыманіймайстара, сапраўднага тайнага саветніка графа Івана Іларыёнавіча Варанцова-Дашкава, жонка (з 1853 года) расійскага ваеннага дзеяча Фёдара Іванавіча Паскевіча.
Біяграфія
У 1856 годзе, пасля смерці І. Ф. Паскевіча з мужам пераязджае ў Гомель. Праславілася сваёй дабрачыннасцю: будавала і ўтрымоўвала школы (пабудавала каля 10 новых навучальных устаноў і новых будынкаў і карпусоў для іх), аплачвала вучобу адораных дзяцей, ахвяравала штомесяц па 10 рублёў срэбрам для бясплатнага жаночага вучылішча. На яе грошы ў Гомелі пабудаваная мужчынская класічная гімназія (1898, зараз — адзін з карпусоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту), утрымоўваліся прытулак для дзяўчынак-сірот, дзіцячы прытулак гарадскога апякунства аб бедных і багадзельня для пажылых жанчын. Ірына Іванаўна пабудавала ў Гомелі вочную лякарню (якая існавана да 1941 года), вылучала грошы і на ўтрыманне іншых лякарань. Паводле прашэння забяспечвала любой маладзіцу Гомеля прыданым. Вылучала грошы на будаўніцтва вадаправода.
З пачаткам Першай сусветнай вайны арганізавала некалькі лазарэтаў і шпіталяў, за гэта ўдастоілася асабістай падзякі Імператара.
Пасля рэвалюцыі падарыла новым уладам усю сваю маёмасць і жыла ў вылучанай ёй кватэры да самой смерці. Пахаваная ля сцяны Петрапаўлаўскага сабора, перапахаваная ў 1930 гадах на Новікаўскіх могілках. Пазней могілкі было ліквідаваныя, магіла не захавалася.
Ірына Паскевіч вядомая і як першы перакладчык рамана Л. Н. Талстога «Вайна і мір» на французскую мову.
У гонар Ірыны Паскевіч названая адна з вуліц у цэнтральнай частцы горада (вуліца Ірынінская, на якой усталяваны ёй помнік), Ірынінская гімназія. На тэрыторыі Петрапаўлаўскага сабора ўсталяваны бюст Ірыны Паскевіч і мемарыяльная дошка.
Ірына Іванаўна Паскевіч — продкі |
---|
|