У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Дзяругіна.
Ірына Іванаўна Дзяругіна (нар. 11 студзеня 1958, Кіеў) — савецкая украінская гімнастка, заслужаны майстар спорту СССР (1977) па мастацкай гімнастыцы. Адзіная савецкая гімнастка, якая двойчы была абсалютнай чэмпіёнкай свету (у 1977 і 1979). Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай каманды Украіны па мастацкай гімнастыцы, Першы віцэ-прэзідэнт Украінскай федэрацыі гімнастыкі,[1] Прэзідэнт Федэрацыі гімнастыкі Украіны (мастацкая гімнастыка).[2]
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і алімпійскага чэмпіёна-пяціборца Івана Канстанцінавіча Дзяругіна і трэнера па мастацкай гімнастыцы Альбіны Дзяругінай.
Ва ўзросце 10 гадоў у 1968 годзе Ірына Дзяругіна паступіла ў Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча. З 1976 па 1980 вучылася ў Кіеўскім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры.
Уваходзіла ў склад зборнай СССР па мастацкай гімнастыцы з 1972 года і да заканчэння спартыўных выступленняў у 1982 годзе. У складзе каманды Ірына Дзяругіна стала адной з самых тытулаваных гімнастак СССР і свету за ўсю гісторыю мастацкай гімнастыкі. Ірына займала першую прыступку п’едэстала гонару на ўсіх значных спаборніцтвах таго часу: пачынаючы з чэмпіянатаў і кубкаў СССР і заканчваючы чэмпіянатамі Еўропы і свету (1977, 1979). Ірына стала таксама 4-разовай уладальніцай Кубка Інтэрбачання, аднаго з самых прэстыжных спаборніцтваў 1980-х гадоў.
Узнагароды
- 2021 — Ордэн «За заслугі» ІІ ступені — за значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае, навукова-тэхнічнае, культурна-адукацыйнае развіццё Украінскай дзяржавы, узорнае выкананне службовага абавязку і шматгадовую добрасумленную працу[3]
- 2016 — Ордэн княгіні Вольгі I ступені — за значны асабісты ўклад у развіццё алімпійскага спорту, дасягненні высокіх спартыўных вынікаў нацыянальнай зборнай камандай Украіны на Гульнях XXXI Алімпіяды, падрыхтоўку спартсменаў міжнароднага класа[4]
- 2013 — Ордэн «За заслугі» III ступені — за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на XXVII Сусветнай летняй Універсіядзе ў Казані, праяўленую самаадданасць і волю да перамогі, павышэнне міжнароднага аўтарытэту Украіны[5]
- 2008 — Ордэн княгіні Вольгі II ступені — за значны асабісты ўклад у развіццё алімпійскага руху, падрыхтоўку спартсменаў міжнароднага класа, забеспячэнне высокіх спартыўных вынікаў нацыянальнай зборнай камандай Украіны на XXIX летніх Алімпійскіх гульнях у Пекіне[6]
- Ордэн княгіні Вольгі III ступені
- 2005 — Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Украіны — за значны асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю фізічнай культуры і спорту на Украіне, дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на XXIII Сусветнай летняй Універсіядзе ў горадзе Ізмір (Турэцкая Рэспубліка), павышэнне міжнароднага аўтарытэту Украінскай дзяржавы[7]
- 1978 — Ордэн «Знак Пашаны»[8]
Зноскі
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|