«Ірына» (балг.: Ирина) — мастацкі фільм 2018 года рэжысёркі Надзеі Косевай[d][3].
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 25-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[4].
Сюжэт
Ірына жыве ў невялікім балгарскім мястэчку і падзарабляе афіцыянткай у кафэ. У дзень, калі яе са скандалам выганяюць з працы, з яе мужам адбываецца няшчасны выпадак. Сям’я Ірыны аказваецца на мяжы галечы. Каб неяк звесці канцы з канцамі, маладая жанчына вырашае стаць сурагатнай маці. Сваркі, бунт, адчай і новае жыццё, якое расце ўнутры, становяцца часткай яе няпростага існавання. Але выпрабаванні, якія выпалі на долю Ірыны, навучаць яе дараваць і любіць[4].
Акцёрскі склад
Узнагароды
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 16 кінаўзнагародамі і яшчэ 7 намінацыямі[5].
Зноскі
Спасылкі