Іосіф Раманавіч Бумагін |
Дата нараджэння |
17 кастрычніка 1907(1907-10-17) |
Месца нараджэння |
Віцебск |
Дата смерці |
24 красавіка 1945(1945-04-24) (37 гадоў) |
Месца смерці |
Брэслау |
Месца пахавання |
|
Грамадзянства |
|
Прыналежнасць |
СССР |
Род войскаў |
пяхота |
Гады службы |
1929—1933, 1941—1945 |
Званне |
лейтэнант |
Бітвы/войны |
Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
|
Іосіф Раманавіч Бумагін (17 кастрычніка 1907, Віцебск[1][2] — 24 красавіка 1945, Вацлаў) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір кулямётнага ўзвода 396-га стралковага Катавіцкага палка 135-й стралковай Кракаўскай дывізіі (6-я армія, 1-ы Украінскі фронт), лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (27.06.1945)[1].
Біяграфія
І. Р. Бумагін нарадзіўся ў рабочай сям'і. Яўрэй. Скончыў сямігодку. У 1929—1933 гг. праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. З 1937 года жыў у горадзе Бірабіджан (Яўрэйская аўтаномная вобласць), працаваў на заводзе «Дальсельмаш».
Зноў прызваны ў Чырвоную Армію ў маі 1941 года. Скончыў пяхотнае вучылішча ва Уладзівастоку. На фронце з красавіка 1945 г[1].
24 красавіка 1945 г. кулямётны ўзвод пад камандаваннем лейтэнанта І. Бумагіна ўдзельнічаў у штурме горада Брэслау (сучасны Уроцлаў, Польшча). Руху пяхоты перашкаджаў агонь двух варожых кулямётаў, замаскіраваных у падвале разбуранага дома. Адзін з іх Бумагін знішчыў гранатамі, а амбразуру другога закрыў сваім целам, што забяспечыла поспех наступу[1].
Пахаваны ў Брэслау.
Узнагароды
Указам Прэзідыума ВС СССР ад 27 чэрвеня 1945 года лейтэнанту Бумагіну Іосіфу Раманавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Памяць
- Імем І. Р. Бумагіна названы вуліца ў Віцебску, вуліца і сквер у Бірабіджане[1].
- Мемарыяльная дошка на будынку цэха завода «Дальсельмаш».
- Імя Героя ў 1964 годзе прысвоена сярэдняй агульнаадукацыйнай працоўнай політэхнічнай школе з працоўным навучанне № 1 горада Гарадок[3].
Зноскі
Літаратура
- Памяць: Гарадоцкі раён: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 407—408. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
Спасылкі
Іосіф Раманавіч Бумагін на сайце «Героі краіны»