Інстытут ядзерных даследаванняў «Вінча» — сербскі навукова-даследчы інстытут, размешчаны ў Бялградзе. Заснаваны ў 1948 годзе для рэалізацыі ядзернай праграмы СФРЮ і для даследаванняў у галіне фізікі, хіміі і біялогіі.
Пры заснаванні аснову навуковага калектыву склалі маладыя навукоўцы, якія нядаўна скончылі навучанне. Значную частку абсталявання інстытут атрымаў з-за мяжы ў якасці рэпарацый за шкоду, прычыненую ў гады Другой сусветнай вайны. У 1968 годзе ядзерная праграма СФРЮ была прыпынена і з тых часоў інстытут функцыянуе як некалькі спецыялізаваных лабараторый, у прыватнасці дзве лабараторыі ўвайшлі ў структуру Інстытута Міхаіла Пупіна.
Спасылкі