Інстытут народазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Украіны (ІН НАНУ) |
---|
Памяшканне Інстытута народазнаўства НАН Украіны (будынак былой Галіцкай ашчаднай касы 1891 г.) |
Міжнародная назва |
The Ethnology Institute of National Academy of Sciences of Ukraine |
Дата заснавання |
1992 |
Дырэктар |
Сцяпан Пятровіч Паўлюк |
Юрыдычны адрас |
Украіна, 79000 Львоў, пр-т Свабоды, 15 |
Сайт |
ethnology.lviv.ua |
Інстытут народазнаўства НАН Украіны — навукова-даследчы інстытут у сістэме Нацыянальнай акадэміі навук Украіны.
Гісторыя
Інстытут створаны ў лютым 1992 годзе на базе Львоўскага аддзялення Інстытута мастацтвазнаўства, фальклору і этнаграфіі імя М. Рыльскага АН Украіны, якое функцыянавала на працягу дзесяці гадоў і было створана на базе Музея этнаграфіі і мастацкага промыслу АН УССР, фонды якога налічваюць звыш 90 тысяч экспанатаў і з'яўляюцца агульнанацыянальным здабыткам Украіны.
Інстытут ўзначальвае акадэмік НАН Украіны Сцяпан Пятровіч Паўлюк, доктар гістарычных навук, прафесар.
Структура
- Аддзел гістарычнай этналогіі
- Аддзел этналогіі сучаснасці
- Аддзел фалькларыстыкі
- Аддзел мастацтвазнаўства
- Аддзел народнага мастацтва
- Аддзел сацыяльнай антрапалогіі
- Музей этнаграфіі і мастацкага промыслу
Наяўнасць у структуры інстытута Музея этнаграфіі і мастацкага промыслу з даўнімі навуковымі традыцыямі, якія сягаюць пачатку дзейнасці Навуковага таварыства імя Т. Шаўчэнкі ў Львове, вызначае спецыфіку гэтай навуковай ўстановы. Апошняя, акрамя ажыццяўлення навуковых даследаванняў, забяспечвае культурна-асветніцкую працу, шырока прапагандуючы культурныя і мастацкія здабыткі украінцаў як ва Украіне, так і за яе межамі. Наяўнасць музея ў складзе інстытута павялічвае удзельную вагу супрацоўнікаў, якія не займаюцца непасрэдна даследаваннямі, а ажыццяўляюць абслугоўванне Музея. Аднак, Музей адначасова служыць своеасаблівай базай, творчай лабараторыяй для паглыбленага асвятлення культуры і побыту народа ў навуковых распрацоўках. Персанал інстытута налічвае каля 200 супрацоўнікаў, з якіх — больш 60 даследчыкаў і прыкладна столькі ж чалавек персаналу Музея этнаграфіі і мастацкага промыслу.
Сучаснасць
Інстытут — каардынацыйны цэнтр даследаванняў пытанняў карпатазнаўчай праблематыкі ва Украіне і народазнаўчых даследаванняў у Заходнім рэгіёне Украіны. Установа выдае навуковы часопіс «Народознавчі зошити», унесены ў пералік перыядычных навуковых выданняў ВАК Украіны.
Акрамя даследаванняў традыцыйнай культуры, прафесійнага і народнага мастацтва і фальклору украінцаў, навукоўцы інстытута ў апошнія гады прыступілі да распрацоўкі тэарэтычнай этналогіі, у прыватнасці, украінскай нацыялогіі, моўнай сітуацыі ў гарадах Украіны, урбаністыкі і г.д. Тут рыхтуюцца фундаментальныя працы «Паходжанне і этнічная гісторыя украінцаў Карпат» у 4-х тамах, «Сакральнае мастацтва украінцаў» і цэлы шэраг іншых. Распрацавана праграма з ўкраінскага народазнаўства для Міністэрства адукацыі і навукі Украіны, выдадзены дапаможнік «Украінскае народазнаўства» (рэд. С. Паўлюк), прыступілі да падрыхтоўкі падручнікаў для агульнаадукацыйных навучальных устаноў.
Спасылкі