Інстытут дэмаграфіі і сацыяльных даследаванняў імя М. В. Птухі НАН Украіны быў створаны ў 2002 годзе акадэмікамі Сяргеем Піражковым, які ўзначальваў інстытут у 2003—2007 гадах, і Элай Лібанавай, якая ўзначальвае інстытут з 2007 года.
Установа з’яўляецца пераемнікам Дэмаграфічнага інстытута Усеўкраінскай акадэміі навук, які працаваў у 1918—1938 гг.
З 2009 г. інстытут носіць імя выдатнага ўкраінскага статыстыка і дэмографа, заснавальніка Дэмаграфічнага інстытута Усеўкраінскай акадэміі навук Міхаіла Васільевіча Птухі.
У 2023 аб’яднаны з Інстытутам эканомікі прыродакарыстання і сталага развіцця НАН Украіны[2] ў Інстытут дэмаграфіі і праблем якасці жыцця НАН Украіны.
Кірункі навуковых даследаванняў
Развіццё чалавека ва Украіне: праявы, рызыкі, кірункі ўплыву
Сацыяльныя трансфармацыі ўкраінскага грамадства
Сацыяльна-дэмаграфічныя працэсы: цыклічнасць і дыферэнцыяцыя
Сацыяльна-дэмаграфічнае мадэляванне і прагназаванне
Структура
Аддзел даследаванняў чалавечага развіцця
Аддзел дэмаграфічнага мадэлявання і прагназавання
Аддзел даследаванняў рызыкі ў сферы занятасці насельніцтва
Аддзел мадэлявання сацыяльна-эканамічных працэсаў і структур
Аддзел даследаванняў узроўню жыцця насельніцтва
Аддзел праблем фарміравання сацыяльнага капіталу
Аддзел дэмаграфічных працэсаў і даследаванняў дэмаграфічнай палітыкі
Сектар міграцыйных даследаванняў аддзела вывучэння дэмаграфічных працэсаў і дэмаграфічнай палітыкі