Ізвольскія — рускі дваранскі род. Пайшоў ад Васілія Дзмітрыевіча Ізвольскага, які па паданні выехаў з Польшчы у Маскву у другой палове 15 ст. Елісей Якаўлевіч, празваны Булгак, быў ваяводай у Дзядзілаве (1576). Вікула Фёдаравіч быў суддзёй разбойнага прыказу (1680), думным дваранінам (1684). Павел Грыгор'евіч Ізвольскі быў сенатарам (памёр 1892), а Аляксандр Пятровіч — прадстаўніком Расіі пры папскім прастоле. Род Ізвольскіх занесены ў VI частку радаводнай кнігі Уладзімірскай губерніі (Гярбоўнік IX, 18).