Ігуменскі павет (руск.: Игуменский уезд; з 18 верасня 1923 года Чэрвеньскі павет) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай губерні ў 1793—1921 гадах, да 1924 года ў БССР. Адміністрацыйны цэнтр — Ігумен (у 1923 годзе перайменаваны ў Чэрвень).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Заходняя частка павета на кароткі час была акупавана Польшчай у кастрычніку 1920 года. У 1921 Менская губерня была скасаваная і павет перайшоў у прамое падпарадкаванне Беларускай ССР. У сувязі з перайменаваннем Ігумена ў Чэрвень, 18 верасня 1923 года павет перайменаваны ў Чэрвеньскі павет.
17 ліпеня 1924 года павет скасаваны. Брадзецкая, Даўжанская, Якшыцкая воласці перададзены Бабруйскай акрузе, Пагосцкая і часткі Белічанскай, Брадзецкай, Хутарскай, Якшыцкай валасцей — Барысаўскай акрузе, астатняя тэрыторыя павета — Менскай акрузе[2].
З 6 кастрычніка 1919 года да 10 жніўня 1920 года Брадзецкая і Пагосцкая воласці ў складзе Магілёўскага павета, Даўжанская — у складзе Быхаўскага павета.
1795 год — 54 195 чалавек, 27 630 мужчын і 26 565 жанчын (Ігуменская акруга, паводле матэрыялаў рэвізіі, або так званага падушнага перапісу)
1858 год — 105 183 чалавек
1897 год — 234 792 чалавек
Рэлігія
Канфесія
1851
1891
1896
1897
Праваслаўныя
82902
134388
162510
178669
Стараверы
-
900
1103
1583
Каталікі
13658
28246
28693
24443
Пратэстанты
14
55
87
354
Іўдзеі
7721
30855
32333
28920
Мусульмане
482
1099
1082
818
Агулам
104777
195543
225808
234787
Нацыянальны склад
Паводле перапісу 1897 года роднай мовай беларускую назвалі 82,55 % жыхароў павета, ці 91,9 % сялян, 67,7 % спадчынных дваран, 46,5 % духоўнікаў-хрысціян, 32,9 % мяшчан, 18,1 % замежных падданых, 2,2 % купцоў; яўрэйскую — 28905 чалавек, польскую — 6695 чалавек, рускую — 4113 чалавек, татарскую — 766 чалавек, нямецкую — 261 чалавек і г.д[4].
Паводле польскага перапісу ў снежні 1919 года у Ігуменскім павеце пражывала 221 758 чалавек, з якіх 65,7 % вызнавалі сябе беларусамі, 12,2 % — палякамі, 7,2 % — яўрэямі, 2,9 % — «тутэйшымі» 0,1 %. — літоўцы, 5,6 % — прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей (у асноўным рускія). У павеце налічвалася 1613 населеных пунктаў, з іх 6 мелі 1-5 тысяч жыхароў. Найбольш буйным з іх быў Ігумен з 4669 жыхарамі[5].
Памяць: Пухав. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.