Іван Якаўлевіч Алібегаў

Іван Якаўлевіч Алібегаў
арм.: Հովհաննես Ալիբեգյան
Род дзейнасці дзяржаўны дзеяч
Дата нараджэння 21 кастрычніка (2 лістапада) 1886[1]
Месца нараджэння
Дата смерці снежань 1941[1] (55 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Бітвы/войны

Іван Якаўлевіч Алібегаў, сапраўднае імя Аванес Акопавіч Алібегянц[2] (21 кастрычніка (2 лістапада) 1886[1], Кутаісі, Каўказскае наместніцтва[d][1]снежань 1941[1], Смаленская вобласць) — удзельнік усталявання бальшавіцкай улады на Беларусі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1887 годзе ў Кутаісі ў армянскай купецкай сям’і[3].

З 1915 года ў Мінску, ствараў бальшавіцкія арганізацыі ў войсках Заходняга фронту. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі — член выканкама Мінскага Савета і бюро яго бальшавіцкай фракцыі, з верасня 1917 года — сакратар Прэзідыума Выканкама Савета народных камісараў Заходняй вобласці і фронту, камісар працы Аблвыкамзаху[3] (да студзеня 1918 года).

У 1918 годзе — намеснік старшыні Паўночна-Заходняй абласной арганізацыі РСДРП(б), адзін з кіраўнікоў падпольных партыйных арганізацый на занятай немцамі тэрыторыі Беларусі. На І з’ездзе КП(б)Б (30—31.12.1918) абраны членам цэнтральнага бюро КП(б)Б. Член Цэнтральнага выканаўчага камітэта ССРБ у 1919 годзе. З 1919 года працаваў у Наркамаце шляхоў зносін. У 1935—1941 гадах — загадчык кафедры і дэкан Маскоўскага інстытута гісторыі, філасофіі і літаратуры. У гады Вялікай Айчыннай вайны ўступіў у Маскоўскае народнае апалчэнне. Загінуў у 1941 годзе ў баі пад Вязьмай. Яго імем названа вуліца ў Мінску[3].

Крыніцы

  1. а б в г д е ё ж з і Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. ԽուդավերդյանՀայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
  2. Ованес Акопович Алибегянц. Центр поддержки русско-армянских стратегических и общественных инициатив (6 кастрычніка 2018). Праверана 16 лістапада 2024.
  3. а б в Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!