Іван Іванавіч Семяню́к (2 (15) лютага 1917, Мінск — 26 красавіка 1973) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).
Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў сямігодку і школу ФЗВ. Працаваў вучнем памочніка машыніста, слесарам у паравозным дэпо ў Оршы. У Чырвонай Арміі з 1938 года. У 1940 годзе скончыў ваенную авіяшколу пілотаў у Батайску. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. на Паўднёвым, Закаўказскім, Паўночна-Каўказскім, Варонежскім, 1-м Украінскім франтах. Камандзір звяна, эскадрыллі.
За гады вайны здзейсніў 430[1] баявых вылетаў, правёў 125 паветраных баёў, збіў 18 асабіста і 9 у групе самалётаў праціўніка.
Пасля вайны І. І. Семянюк працягваў службу у Ваенна-Паветраных Сілах. У 1948 годзе скончыў Ліпецкія вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы. У званні палкоўніка на пасадзе камандзіра 256-га знішчальнага авіяпалка прымаў ўдзел у баявых дзеяннях падчас Карэйскай вайны 1952—1953 гг. З 1952 г. служыў у Паўночнай ваеннай акрузе У 1955 году скончыў Курсы удасканалення каманднага складу пры Ваенна-паветранай акадэміі ў Моніна.
З чэрвеня 1961 г. палкоўнік І. І. Семянюк у запасе. Жыў і працаваў у Мінску. Памёр 24 красавіка 1973 г. пахаваны ў Мінску на Усходніх (Маскоўскіх) могілках.
Узнагароды
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6 Кн. 1. Пузелі — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн.1. — С. 287. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Літаратура
Спасылкі