Ёахім Гаўк[2] (ням.: Joachim Gauck; 24 студзеня1940, Ростак, Мекленбург, Германія) — нямецкі палітычны дзеяч, прэзідэнт Германіі з 23 сакавіка2012[3] па 19 сакавіка 2017. Пратэстанцкі пастар, адзін з лідараў праваабарончага руху ў ГДР, ён быў актыўным сябрам і рэгіянальным прадстаўніком апазіцыйнага Новага форуму і дэпутатам Народнай Палаты ГДР апошняга склікання ад некамуністычнага Альянсу 90. Пасля стварэння адзінай Германскай дзяржавы з 1990 па 2000 год быў першым кіраўніком архівамі Міністэрства дзяржаўнай бяспекі ГДР (Штазі). Быў у ліку падпісантаў Пражскай дэкларацыі, а таксама Дэкларацыі аб злачынствах камунізму.