«Zartipo» — беларускімузычны калектыў, які ўзнік у Мінску ў 1988 годзе на базе гурта «Близнецы» («Twins»). Першапачаткова граў пост-панк, потым звярнуўся да імправізацыі, а пад канец існавання ў поўным складзе ў 1996 годзе перайшоў на інстументальны псіхадэлік фанк-рок. У 1992–1995 годзе актыўна гастраліраваў па Германіі. З 1996 года «Zartipo» з’яўляецца сола-гуртом Андрэя Іванова, жанрава блізкім да плыні індастрыяла, псіхадэлікі і авангарднай гітарнай імправізыцыі.[3]