UNIX-падобная аперацыйная сістэма (часам скарачаюць як *nix) — аперацыйная сістэма, створаная пад уплывам UNIX. Тэрмін уключае свабодныя/адкрытыя аперацыйныя сістэмы, створаныя ад UNIX кампаніі Bell Labs ці эмулюючыя яго магчымасці, камерцыйныя і запатэнтаваныя распрацоўкі, а таксама версіі, заснаваныя на крынічным кодзе UNIX. Не існуе стандарта, які б удакладняў тэрмін, і дапушчальныя розныя пункты гледжання аб тым, ці варта лічыць пэўны прадукт UNIX-падобным ці не.
Тэрмін «UNIX-падобны» і гандлёвая марка UNIX
The Open Group валодае гандлёвай маркай UNIX і кіруе распрацоўкай стандарту Single UNIX Specification, дзе слова «UNIX» ужываецца як знак адпаведнасці. Яны не вітаюць ужыванне тэрміна «UNIX-падобны» і лічаць, гэта злоўжываннем іх гандлёвым знакам. Дапаможнікі, выдадзеныя групай, патрабуюць ужывання вялікіх літар у назве UNIX альбо вылучэнне іншым чынам ад астатняга тэксту, ухваляюць ужыванне слова «UNIX» як прыметнка ў спалучэнні з такімі словамі, як «сістэма», і не ўхваляюць напісанне праз дэфіс (датычыцца ангдійскіх тэкстаў). Найбольш блізкі тэрмін, які яны прынялі б слушным, быў бы UNIX system-like[1].
У 2007 годзе Wayne R. Gray спрабаваў аспрэчыць у судзе магчымасць выкарыстання слова «UNIX» як гандлёвага знака, але прайграў працэс. Суд падтрымаў статус гандлёвага знака і права ўласнасці на яго.[2][3]
Таксама ў 2007 годзе X/Open Company Ltd. дамаглася таго, каб нямецкі Універсітэт Каселя не ўжываў UNIX у якасці скарачэння[4].
Катэгорыі
Дэніс Рычы, адзін са стваральнікаў UNIX, выказаў сваё меркаванне, што UNIX-падобныя сістэмы, такія як Linux, з'яўляюцца de factoUNIX-c”cn'vfv”. Эрык Рэйманд прапанаваў класіфікаваць UNIX-падобныя сістэмы 3 тыпамі:
Генетычны UNIX: Сістэмы, гістарычна звязаныя з кодавай базай AT&T. Большасць, але не ўсе камерцыйныя дыстрыбутывы UNIX-сістэм трапляюць пад гэту катэгорыю. Таксама як і BSD-сістэмы, якія з'яўляюцца вынікамі працы универсітэта Берклі ў позніх 1970-х і ранніх 1980-х. У некаторых з гэтых сістэм адсутнічае код AT&T, але да гэтай пары адсочваецца паходжанне ад распрацоўкі AT&T.
UNIX паводле гандлёвага знаку, ці брэнду: гэтыя сістэмы, пераважна камерцыйнага характару, былі вызначаны The Open Group як адпаведныя Адзінай спецыфікацыі UNIX, ім дазволена насіць імя UNIX. Большасць гэтых сістэм — камерцыйныя вытворныя кодавай базы UNIX System V у той ці іншай форме (напрыклад, Amiga UNIX), хоць некаторыя (напрыклад, z/OS кампаніі IBM) заслужылі гандлёвую марку праз пласт сумяшчальнасці з POSIX, па сутнасці не з'яўляючыся UNIX. Шматлікія старыя UNIX-сістэмы не падыхдзяць пад гэта вызначэнне.
UNIX паводле функцыяналу: любая сістэма, паводзіны якой прыкладна адпавядаюць спецыфікацыі UNIX. Да такіх сістэм можна аднесці Linux і Minix, якія паводзяць сябе падобна UNIX-сістэме, але не маюць генетычных сувязяў з кодавай базай AT&T. Большасць свабодных/адкрытых рэалізацый UNIX, з'яўляючыся генетычным UNIX ці не, трапляюць пад абмежаванае вызначэнне гэтай катэгорыі ў сувязі з дарагоўляй сертыфікацыі The Open Group, якая каштуе некалькі тысяч долараў.
UNIX-сістэмы пачалі з'яўляцца з позніх 1970-х і ранніх 1980-х. Шмат прапрыетарных версій, такіх як Idris (1978), Coherent (1983) і UniFLEX (1985), ставілі мэтай забяспечыць патрэбы бізнеса функцыйнасцю, даступнай адукаваный карыстальнікам UNIX.
Калі AT&T дазволіла камерцыйнае ліцэнзаванне UNIX у 1980-х, мноства распрацаваных уласніцкіх сістэм засноўваліся на гэтым, уключаючы AIX, HP-UX, IRIX, Solaris, Tru64 UNIX, Ultrix і Xenix. Гэта шмат у чым выцесніла ўласніцкіх клонаў. Нарастаючая несумяшчальнасць паміж сістэмамі прывяла да стварэння стандартаў узаемадзеяння, у тым ліку POSIX і Адзінай спецыфікацыі UNIX.
Паміж тым у 1983 годзе быў запушчаны праект GNU, дзякуючы якому ўдалося стварыць аперацыйную сістэму, якой усе карыстальнікі камп'ютараў маглі б свабодна карыстацца, вывучаць, выпраўляць, перабудоўваць. Розныя UNIX-падабенствы распрацоўваліся аналагічна GNU, часта з тымі ж асноўнымі кампанентамі. Яны найперш за ўсё з'яўляліся таннай заменай UNIX, у гэтым шэрагу 4.4BSD, Linux і Minix. Некаторыя з іх слыжылі асновай для камерцыйных UNIX-сістэм, такіх як BSD/OS і Mac OS X. Адметна, што Mac OS X 10.5 (Leopard) сертыфікаваны Адзінай спецыфікацыяй UNIX[5].
Прыклады
Большасць распрацоўшчыкаў адкрытыхUNIX-сістэм не дамагаюцца сертыфікацыі UNIX для свайго прадукту нават у якасці кампрамату: кошт сертыфікацыі лічыцца недапушчальным. Для такіх сістэм звычайна ўжываюць тэрмін «Freenix». Прыкладам з'яўляюцца GNU, Linux, Minix, OpenSolaris, Plan 9 і BSD са сваімі нашчадкамі, такімі як FreeBSD, NetBSD і OpenBSD.