«Soft Kitty» («Пухнатае кацянятка») — дзіцячая песня, якую папулярызавалі персанажы Шэлдан і Пэні ў амерыканскім сіткоме «Тэорыя вялікага выбуху». Яна таксама можа быць вядомай пад назвай «Warm Kitty» («Цёплае кацянятка»).[1]
У «Тэорыі вялікага выбуху» Шэлдан кажа, што гэта песня, якую яму спявала маці, калі ён хварэў. Тэкст песні ў «Тэорыі вялікага выбуху»: «Soft kitty, warm kitty, little ball of fur! Happy kitty, sleepy kitty, purr purr purr!» («Мяккае кацянятка, цёплае кацянятка, маленькі пухнаты камячок! Радаснае кацянятка, кацянятка засынае, вур-вур-вур!») У сцэне серыі «Маладога Шэлдана», прыквела да «Тэорыі вялікага выбуху», распавядаецца пра паходжанне песні. Яна выйшла 1 лютага 2018 года, ў ёй маці Шэлдана Мэры спявае сыну песню, калі той хварэе на грып.[2]
Паходжанне
Першапачаткова песня была заснаваная на польскай калыханцы Wlazł kotek na płotek («Кацяня залезла на плот»). [3] Яе тэкст у 1837 годзе запісаў фалькларыст Оскар Кольберг, а мелодыю на аснове польскай народнай песні ўпершыню прэзентаваў Станіслаў Манюшка ў 1849 годзе. У 1857 годзе Уладзіслаў Сыракомля і Віктар Кажынскі прадставілі версію гэтай песні ў «Pieśniach ludu polskiego» («Песнях польскага народу»).[4]== Спасылкі ==