«Should've Said No» (бел. «Павінны быў адмовіць») — пяты, апошні, сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе першага студыйнага альбома «Taylor Swift», выпушчаны 18 мая 2008 пад лэйблам Big Machine. Песня была напісана самой Тэйлар. У ЗША яна атрымала плацінавы статус.[1]
Інфармацыя
Тэйлар напісала гэтую песню ў шаснаццаць гадоў, калі хлопец, з якім яна сустракалася, здрадзіў ёй. Пазней спявачка расказала, што ў той час яна сапраўды была вельмі злая і раз’юшаная з-за свайго каханага і бачыла рашэнне у музыцы, таму і пачала ствараць песню. Таксама Свіфт паведаміла, што ў час напісання кампазіцыі ў яе было сапраўднае натхненне, таму большую частку песні яна напісала за пяць хвілін. Акрамя таго, спявачка парўнала «Should've Said No» з іншай песняй з альбома «Taylor Swift» — « Picture to Burn».
Сінглам кампазіцыя стала 18 мая 2008. Яна дасягнула 33 месца ў US Billboard Hot 100 і першага — у US Hot Country Songs.[2] У Новай Зеландыі яна дабралася да 18 месца.[3]
Відэакліп на песню Тэйлар знімаць не стала.
Патаемнае пасланне — «Sam, Sam, Sam, Sam, Sam, Sam» (бел. «Сэм, Сэм, Сэм, Сэм, Сэм, Сэм») — імя каханага спявачкі.
Версіі
- Альбомная версія - 4:04
- Алтэрнатыўная версія - 3:46
- Міжнародная версія - 4:08
- Караоке версія - 4:05
Чарты
Чарты
Гадавыя чарты
Зноскі
|
---|
|
Альбомы | |
---|
Сінглы | |
---|
Сумесныя сінглы | |
---|
Фільмаграфія | |
---|
Канцертныя туры | |
---|