Rickettsia prowazekii

Rickettsia prowazekii
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rickettsia prowazekii
Henrique da Rocha-Lima, 1916


Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
ITIS  965658
NCBI  782
EOL  976584

Rickettsia prowazekii — від грамнегатыўных альфапратэабактэрый, аблігатных унутрыцэлявых паразітычных аэробных бактэрый, які з’яўляецца этыялагічным агентам эпідэмічнага сыпнога тыфу, які перадаецца з фекаліямі вошай. У Паўночнай Амерыцы асноўным рэзервуарам R. prowazekii з’яўляюцца палятухі. R. prowazekii часта акружаны бялковым мікракапсульным слоем і слоем слізі; жыццёвы цыкл бактэрыі звычайна ўключае пазваночных і беспазваночных гаспадароў, як правіла, членістаногіх, як правіла, чалавечую вош Форма R. prowazekii, якая існуе ў фекаліях членістаногіх, застаецца стабільна інфекцыйнай на працягу некалькіх месяцаў. R. prowazekii на аснове даных секвенавання геному, з’яўляецца найбліжэйшым паў-свабодна жывучым сваяком мітахондрый.[1]

Гісторыя

Адкрыццё

Энрыке да Роша Ліма, бразільскі лекар, адкрыў гэтую бактэрыю ў 1916 годзе. Ён назваў яе ў гонар свайго калегі Станіслава фон Правачэка, які памёр ад тыфу ў 1915 годзе. І Правачэк, і Роша Ліма былі заражаныя тыфам падчас вывучэння яго ўзбуджальніка ў шпіталі лагера для ваеннапалонных у нямецкім горадзе Котбус.[2] Гэтая бактэрыя не мае жгутыкаў і з’яўляецца аэробам. Яна класіфікуецца як грамнегатыўная, бо яе цэлявая сценка не афарбоўваецца крышталічным фіялетавым падчас афарбоўкі паводле Грама; грамнегатыўныя бактэрыі агулам больш устойлівыя да многіх антыбіётыкаў, напрыклад, пеніцыліну.[3]

Геном

Геном R. prowazekii рэдуцыраваны, мае памер каля 1 Мб і кадуе 834 бялкоў. Некаторыя штамы кадуюць 866 бялкоў.[4] Яны не кадуюць усе бялкі, неабходныя для самастойнага жыцця. Адсутныя працэсы і метабалічныя шляхі павінны забяспечвацца яго гаспадаром, эукарыятычнай цэляй. Па гэтай прычыне R. prowazekii часам разглядаецца як мадэль унутрыцэлявага бактэрыяльнага продка мітахондрый.[1]

Лячэнне

Вакцыны супраць R. prowazekii былі распрацаваны ў 1940-х гадах і былі вельмі эфектыўнымі ў зніжэнні смяротнасці ад тыфу сярод амерыканскіх салдат падчас Другой сусветнай вайны. Імунітэт пасля выздараўлення ад інфекцыі або імунізацыі супраць R. prowazekii ў большасці выпадкаў пажыццёвы. Аднак R. prowazekii можа выклікаць латэнтную інфекцыю, якая можа рэактывавацца праз гады ці дзесяцігоддзі (хвароба Брыля-Цынсэра). Лячэнне антыбіётыкамі тэтрацыклінавай групы звычайна бывае паспяховым.

Крыніцы

  1. а б Kurland, Charles G.; Andersson, Siv G. E.; Zomorodipour, Alireza; Andersson, Jan O.; Sicheritz-Pontén, Thomas; Alsmark, U. Cecilia M.; Podowski, Raf M.; Näslund, A. Kristina; et al. (1998). "The genome sequence of Rickettsia prowazekii and the origin of mitochondria". Nature. 396 (6707): 133–40. Bibcode:1998Natur.396..133A. doi:10.1038/24094. PMID 9823893.
  2. Henrique da Rocha Lima. www.whonamedit.com. Праверана 1 верасня 2024.
  3. see gram-negative
  4. Bishop-Lilly, Kimberly A.; Ge, Hong; Butani, Amy; Osborne, Brian; Verratti, Kathleen; Mokashi, Vishwesh; Nagarajan, Niranjan; Pop, Mihai; Read, Timothy D. (2013-06-27). "Genome Sequencing of Four Strains of Rickettsia prowazekii, the Causative Agent of Epidemic Typhus, Including One Flying Squirrel Isolate". Genome Announcements. 1 (3). doi:10.1128/genomeA.00399-13. PMC 3695431. PMID 23814035.

Знешнія спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!