«One Voice»— дэбютны студыйны альбом выканаўцы музыкі кантры Білі Гілмэна.
Альбом быў запісаны і выдадзены ў Нешвіле ў 2000 годзе.
Неўзабаве альбом зрабіўся вельмі папулярным сярод прыхільнікаў кантры музыкі дзякуючы аднайменнаму хіту «One Voice». У 2001 годзе альбом быў намінаваны на «Грэммі» ў катэгорыі «Найлепшае Мужчынскае Вакальнае Выкананне ў стылі кантры».
Па версіі часопіса «Billboard» «One Voice» спыніўся на дасягненні 2-га радку ў топ-чарце кантры альбомаў. Асацыяцыя Гуказапісваючых Кампаній Амерыкі (RIAA) прысвоіла альбому сертыфікацыю «2х Platinum»[3].
Спіс кампазіцый
Аўтар |
1. |
«Little Things» | Bobby Goldsboro |
2:25 |
2. |
«I Think She Likes Me» | Bob Regan, George Teren |
3:07 |
3. |
«What's Forever For» | Rafe VanHoy |
3:27 |
4. |
«One Voice» | Don Cook, David Malloy |
4:10 |
5. |
«Spend Another Night» | Skip Ewing, Malloy |
3:46 |
6. |
«Little Bitty Pretty One» | Robert Byrd |
2:32 |
7. |
«The Snake Song» | Bobby Braddock |
3:12 |
8. |
«I Wanna Get to Ya» | Gary Baker, Frank J. Myers, Malloy |
3:37 |
9. |
«Oklahoma» | John Allen, D. Vincent Williams |
4:04 |
10. |
«There's a Hero» | Cook, John Barlow Jarvis |
3:26 |
11. |
«'Til I Can Make It on My Own» | George Richey, Billy Sherrill, Tammy Wynette |
3:11 |
Крытыка
Альбом атрымаў адносна станоўчыя агляды ад крытыкаў, і быў добра прыняты як прыхільнікамі музыкі кантры так і іншымі слухачамі. У асноўным крытыкі бачылі неадпаведнасць паміж даволі дарослым зместам такіх песень як «Little Things» ці «'Til I Can Make It on My Own» і ўзростам юнага спевака.
У той жа час шмат каго ўзрушыла тэма хатняга гвалту і грамадска-сацыяльных праблем, якая чырвонай стужкай праходзіць у «One Voice», «Oklahoma» і «What's Forever For».
Іншае
Чатыры кампазіцыі з альбома з'яўляюцца кавер-версіямі. "I Think She Likes Me" з'яўляецца кавер-версіяй аднайменнай песні гурта The Moffatts запісанай у 1995 годзе.
Астатнія кавер-версіі аддаюць дань павагі такім кантры-выканаўцам як Майкл Марцін Мерфі ("What's Forever For", 1982 год) і Тэмі Вайнет ('Til I Can Make It on My Own, 1976 год).
Таксама ў альбоме можна пачуць новую інтэрпрэтацыю "Little Bitty Pretty One", якая была напісана ў 1957 годзе Боббі Дэем, а затым паспяхова выконвалася шэрагам вядомых спевакоў і гуртоў, сярод якіх былі легендарныя Jackson 5.
Для кожнага з трох сінглаў з альбома быў зняты адпаведны відэа-кліп. У 2000 годзе рэжысёр Трэй Фэнджой зрабіў відэа для "One Voice" i "Oklahoma", а ў 2001 годзе Брэнт Хэджкок зняў відэа для "There's a Hero".
Зноскі
Білі Гілмэн |
---|
Дыскаграфія | Альбомы | |
---|
Сінглы |
- "One Voice" (2000)
- "Oklahoma" (2000)
- "There’s a Hero" (2001)
- "Elisabeth" (2001)
- "Everything and More" (2005)
- "Hey, Little Suzie (The Cause of All That)" (2005)
- "Gonna Find Love" (2006)
- "Southern Star" (2006)
- "Crying" (2007)
- "When You Come Home" (2008)
- "I Know" (2009)
- "She Wanted More" (2009)
- "Honky Tonk Parade" (2009)
- "I’ve Changed" (2009)
|
---|
Кампіляцыі | |
---|
Саўндтрэкі | |
---|
|
---|
Відэаграфія | Відэакліпы |
- One Voice (2000)
- Oklahoma (2000)
- Warm & Fuzzy (2000)
- There’s A Hero (2001)
- She’s My Girl (2001)
- Elisabeth (2001)
- I Am (Shades of Life) (2003)
- Everything and More (2005)
- Hey, Little Suzie (The Cause of All That) (2005)
- The Choice (2012)
|
---|
|
---|
Праекты | Дабрачыннасць | |
---|
Супрацоўніцтва | |
---|
|
---|