«Nintendo»(яп.: 任天堂株式会社Нінтэнда) — японская кампанія, якая спецыялізуецца на стварэнні відэагульняў і гульнявых сістэм, са штаб-кватэрай у Кіёта. Кампанія была заснавана ў 1889 годзе рамеснікам Фусадзіра Ямауці[en] пад назвай «Nintendo Karuta» і першапачаткова вырабляла ігральныя карты ручной працы «ханафуда[en]». У 1960-х гадах «Nintendo» пачала займацца іншымі відамі бізнесу і набыла юрыдычны статус публічнай кампаніі пад цяперашняй назвай, а ў 1977 годзе выпусціла «Color TV-Game[en]», сваю першую гульнявую прыстаўку. Кампанія атрымала міжнароднае прызнанне пасля выпуску гульні «Donkey Kong[en]» у 1981 годзе, а таксама гульнявой сістэмы «Nintendo Entertainment System» і гульні «Super Mario Bros.» у 1985 годзе.