Заснаваная ў 1994 годзе. З 1997 па 1999 была таксама выдаўцом камп’ютарных гульняў, як уласнай, так і іншай распрацоўкі. Некаторыя гульні выпушчаныя пад брэндам LithTech, Inc.
Кампанія Monolith вядомая распрацоўкай гульнявога рухавікаLithtech, які выкарыстоўваецца ў большасці іх уласных гульняў. Частка людзей, якія займаюцца распрацоўкай рухавіка Lithtech былі выдзелены з штата ў асобную кампанію Touchdown Entertainment.