KG Mobility — паўднёвакарэйскі вытворца аўтамабіляў. Належыць кангламерату KG Group(англ.) (бел.. Заснаваны ў 1954 годзе. З 1988 па 2023 год меў назву SsangYong.
Гісторыя
Кампанія была заснаваная ў 1954 годзе (тады яна звалася Ha Dong-hwan Motor Company) і пачала сваю дзейнасць з вытворчасці вайсковых пазадарожнікаўJeep. У 1977 назва зменена Dong-A Motor. У гэты час кампанія займалася вытворчасцю аўтобусаў, грузавікоў і спецтэхнікі.
У 1986 годзе перайшла пад кантроль карпарацыі Ssangyong Business Group, а ў 1988 змяніла назву на SsangYong Motor. SsangYong у перакладзе з карэйскага — два цмока. У 1988 пачынаюцца продажы пазадарожніка Korando Family. У 1991 годзе пачалося тэхналагічнае супрацоўніцтва з карпарацыяй Daimler-Benz. У 1993 годзе 5 % акцый кампаніі была набыта карпарацыяй Daimler-Benz, стартавала вытворчасць пазадарожніка Musso.
1997—2009
У 1997 кантрольны пакет акцый кампаніі быў набыты іншым карэйскім аўтавытворцам Daewoo Motors. У 2000 годзе фінансавы крызіс вымусіў кампанію Daewoo прадаць свой пакет.
Да 2009 года 51% акцый SsangYong Motor Company прыналежала кітайскай аўтамабільнай карпарацыі SAIC.
Пачынаючы з 2017 года SsangYong несла страты: 2017 — –65,3 млрд вон, 2018 — –64,2 млрд., 2019 — –282 млрд. У снежні 2020 года савет дырэктараў кампаніі падаў у суд Сеула заяву аб банкруцтве[1].
У 2021 годзе продажы аўтамабіляў знізіліся да 84 496 адзінак (–21% адносна 2020 года)[2].
Сучаснасць
У студзені 2022 года было падпісана пагадненне, паводле якога за 305 мільярдаў вон (254,65 млн. долараў) долю, якая належыць Mahindra, набываў кансорцыум на чале з паўднёвакарэйскім вытворцам электрамабіляў Edison Motors[2]. Пры падпісанні кансорцыум заплаціў каля 10 працэнтаў ад кошту пакупкі, але да 25 сакавіка не выплаціў рэшту ў 274,3 мільярда вон (224 мільёны долараў) і ў выніку кантракт быў скасаваны[3].
У чэрвені 2022 года суд па справах аб банкруцтве ў Сеуле абраў у якасці канчатковага прэтэндэнта на пакупку кансорцыум на чале з хімічным кангламератам KG Group(англ.) (бел., які ў межах заяўкі на набыццё SsangYong супрацоўнічаў з інвестыцыйным фондам Pavilion Private Equity Fund[4]. У жніўні Камісія па справядлівым гандлі(англ.) (бел. ўхваліла набыццё KG Group кантрольнага пакета акцый[5].
У канцы снежня 2022 года новы ўладальнік абвясціў аб запланаваным рэбрэндынгу. Такое рашэнне прэзідэнт KG Group Квак Чжэ Сун патлумачыў жаданнем парваць з «праблемным іміджам кампаніі»[6]. 22 сакавіка 2023 года SsangYong Motor Company была перайменавана ў KG Mobility. Новыя аўтамабілі будуць выпускацца пад маркай «KG»[7].