Honda Element — кампактны красовер, які выпускаўся кампаніяй Honda з 2002 па 2011 год.
Апісанне
Кузаў — апорны, чатырохмесны, пяцідзверны. Бакавыя дзверы расчыняюцца ў розныя бакі, прычым пярэднія створкі даўжэй задніх. Цэнтральная стойка адсутнічае. Багажныя дзверы складаюцца з дзвюх частак — асноўнай, якая падымалася ўверх, і меншай, якая адкідвалася ўніз. Паасобныя сядзенні задняга шэрагу маглі раскладвацца назад або адкідвацца ўздоўж бартоў. Матэрыялы абіўкі падабраны з разлікам на шматразовае мыццё.
Маркетолагі "Хонды" вырашылі звярнуць на сваю мадэль ўвагу сабакагадоўцаў, у выніку чаго красовер атрымаў апцыянальны пакет для хатніх жывёл. Пакет дадатковага абсталявання ўключаў у сябе спецыяльнае ўстойлівае да кіпцюроў пакрыццё задняй канапы, падлогавыя дыванкі з выявай костак, а таксама спецыяльныя аксэсуары (у тым ліку міска для вады). У багажніку паставілі будку, а пад ёй размясціўся трап для сабак[1].