Паводле задумы аднаго з удзельнікаў Вікіпедыі, тут мусіць быць тэматычны раздзел. Вы можаце дапамагчы праекту, напісаўшы гэты раздзел.
Восьмае пакаленне (2005—2011)
Civic восьмага пакалення выпускаўся з 2005 па 2011 год. Хэтчбэкі выпускаліся толькі ў Вялікабрытаніі. Седаны — у Японіі, ЗША, Канадзе, Турцыі і інш., пры гэтым версіі для розных рынкаў маглі стылістычна адрознівацца.
Хэтчбэкі абсталёўваліся бензінавымі рухавікамі 1,4 (82 к.с.) і 1,8 (140 к.с.), а таксама дызельнымі 2,2 i-CTDi (140 к.с.). На версіі Type R ставілі 2,0-літровы матор. Для седана была таксама даступная гібрыдная ўстаноўка. Асноўным з’яўляецца бензінавы 1,3-літровы рухавік, у той час як электраматор выкарыстоўваецца ў якасці дапаможнага, рэжыму руху толькі на электрацязе ў такога гібрыда няма.
Каробкі перадач: механічная або адзін з трох варыянтаў аўтаматызаванай трансмісіі: варыятар у гібрыда, робат альбо класічны аўтамат у астатніх версій.
Падвеска: спераду ва ўсіх версій Civic усталяваныя стойкі McPherson. Ззаду ў седанаў і купэ ўжытая двухрычажная падвеска, у хэтчбэкаў — бэлька.
Паводле задумы аднаго з удзельнікаў Вікіпедыі, тут мусіць быць тэматычны раздзел. Вы можаце дапамагчы праекту, напісаўшы гэты раздзел.
Адзінаццатае пакаленне (2022)
11-е пакаленне дае больш хуткае паскарэнне ад базавага чатырохцыліндравага рухавіка або рухавіка з турбанаддувам. Ёсць чатыры камплектацыі: LX, Sport, EX і Touring, прычым камплектацыя Sport з’яўляецца самай папулярнай.[4]