«Helaiv» — сольны англамоўны электронны і інды-поп музычны праект Алега Вяля, франтмена гуртоў «Bristeil», «Hair Peace Salon», экс-гітарыста гурта «Jitters», распачаты ў 2017 годзе[1].
Гісторыя
9 кастрычніка 2017 года ўбачыў свет першы самотнік «Too Easy», што стаў плёнам працы на працягу трох год[2][3]. Наступным рэлізам стаў сінгл «Defender», выдадзены 7 лютага 2018 года.
Ацэнкі
Даша «Sheeborshee» Сазановіч з сайта «34mag» у студзені 2017 года пісала пра праект «Helaiv»: «На „SoundCloud“ у яго аж цэлых 11 падпісчыкаў на момант напісання тэксту, але, на мой погляд, павінна быць мінімум 9 тысяч. Алег спявае, і спявае вельмі добра»[4].
За месяц да таго Алег Клімаў як карэспандэнт газеты «Культура» пры стэнаграфаванні размовы з гітарыстам гурта «Аляксандра і Канстанцін» Канстанцінам Драпеза запісаў пра міньён «Too Easy», які «праслухаць варта»: «Мала шанцаў у гэтага соннага царства прыжыцца хоць у якім-небудзь айчынным музычным асяроддзі»[5]. Яго субяседнік ацаніў самотнік так: «Фірмова зробленая музыка, фірмова спявае вакаліст. Усё як быццам не наша, а аднекуль адтуль — з англамоўнага амерыканскага і еўрапейскага шоу-бізнесу»[5].
Дыскаграфія
Зноскі
Спасылкі