HMS B2 — брытанская падводная лодка тыпу B. Пабудавана ў 1904—1905 гадах кампаніяй Vickers, на верфіБараў-ін-Фёрнас, дзе судна было спушчана 30 кастрычніка 1905 года. Яна пачала службу ў Каралеўскім флоце 9 снежня 1905 года. Першым камандзірам быў лейтэнант. П. Б. O’Браян.
14 кастрычніка 1912 г. у вайсковых вучэннях у Ла-Маншы брала ўдзел разам з некалькімі іншымі падводнымі лодкамі. Прыкладна за 4 мілі на паўночны ўсход ад Дуўра карабель сутыкнуўся з пасажырскім суднам нямецкай кампаніі Hamburg America Line, SS Amerika. HMS B2, надбудова якой была разбурана, адразу патанула. З усяго экіпажа выратаваўся толькі лейтэнант Рычард І. Пулэйн.
Літаратура
Akermann, Paul (2002). Encyclopaedia of British Submarines 1901–1955 (reprint of the 1989 ed.). Penzance, Cornwall: Periscope Publishing. ISBN1-904381-05-7.
Wilson, Michael (1981). "The British 'B' Class Submarine". In Roberts, John (рэд.). Warship Volume V. London: Conway Maritime Press. pp. 38–44, 74–79. ISBN0-85177-244-7.