Ex cathedra (даслоўна з лац. «з кафедры») — каталіцкі тэрмін, які абазначае вучэнне Папы Рымскага, якое ён прамаўляе афіцыйным чынам, выконваючы свае абавязкі настаўніка і пастыра ўсіх каталіцкіх хрысціян. Згодна з дагматам пра папскую непамыльнасць вучэнне па пытаннях веры і маральнасці, прамоўленае Папам ex cathedra, валодае беспамылковасцю (infallibilitas).
У пераносным сэнсе выраз ex cathedra азначае «казаць павучальным тонам, аўтарытэтна, беспярэчна»[1][2][3].
Заўвагі
↑Краткий словарь латинских слов, сокращений и выражений / Сост. В. Н. Купреянова, Н. М. Умнова. — 3-е изд, стереотип. — Новосибирск: Издательство «Наука» Сибирское отделение, 1975. — 115 с. — 60 000 экз.