«Delicate»(бел. «Далікатная тэма») — песня амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт з яе шостага студыйнага альбома «Reputation». Трэк быў выпушчаны ў якасці сінгла 12 сакавіка2018 года на лэйбле Big Machine Records. У той жа дзень адбыўся рэліз відэакліпа на кампазіцыю. «Delicate» атрымала станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў і стала адной з самых паспяховых з альбома. Песня дасягнула 12 месца ў галоўным хіт-парадзе ЗША«Billboard» Hot 100, заняла 28 радок у хіт-парадзе Аўстраліі і 33 — у Новай Зеландыі, дабралася да 45 пазіцыі ў Вялікабрытаніі і 20 — у Канадзе. Часопіс Rolling Stone назваў яе найлепшай за ўвесь 2017 год.
Асноўная інфармацыя
«Delicate» увайшла ў шосты альбом Тэйлар Свіфт «Reputation» і стала адной з любімых у фанатаў і крытыкаў.
У якасці сінгла трэк быў прэзентаваны 12 сакавіка2018 года на прэміі iHeartRadio Music Awards.
Кліп на песню зняў рэжысёр Джосэф Кан. За першы дзень відэа праглядзелі каля 13,000,000 разоў на YouTube.
Кліп абвінавочвалі ў плагіяце рэкламы «KENZO».
Таксама было створана вертыкальнае відэа, прэм'ера якога адбылася на сэрвісе Spotify 30 сакавіка2018 года.
У песні ёсць некалькі радыё-версій, два рэмікса, а таксама версія ў жывым выкананні для Spotify.
Тэйлар Свіфт расказала пра сэнс песні і яе месца на альбоме:
У гэтай песні ярка выяўленая тэма рэпутацыі, якая абыгрываецца на працягу ўсяго альбома, але ў пачатку яна прадстаўлена больш рашуча: «Мне пляваць, што вы там пра мяне кажаце! Мне пляваць, што вы кажаце пра маю рэпутацыю!» Аднак на пятай песні думкі пераходзяць да таго, што адбываецца, калі ты сустракаеш кагосьці, з кім вельмі хочаш быць побач. У гэты момант ты пачынаеш перажываць, што гэты чалавек мог пачуць пра цябе нешта дрэннае яшчэ да вашай сустрэчы. Ты спрабуеш зразумець, ці можа што-небудзь фальшывае накшталт тваёй рэпутацыі паўплываць на што-небудзь сапраўднае — напрыклад, перашкодзіць чалавеку зразумець цябе? У гэтай песні з'яўляецца першая нотка ўразлівасці ў альбоме, калі ты ўсведамляеш: «Можа, гэта ўсё ж такі мае значэнне».
Крытычныя водгукі
«Delicate» атрымала станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў і інтэрнэт-выданняў. Consequence of Sound назвалі песню адной з найлепшых на альбоме,а Newsweek[1], The Independent[2] — увогуле адной з найлепшых ва ўсёй дыскаграфіі спявачкі. Часопіс Rolling Stone выбраў яе ў якасці найлепшай за ўвесь 2017 год. Выданне Vanity Fair таксама уключыла кампазіцыю у спіс найлепшых песень.
↑O’Connor, Roisin. [www.independent.co.uk/arts-entertainment/music/news/taylor-swift-delicate-music-video-watch-lyrics-reputation-world-tour-a8251316.html%3famp Taylor Swift dances like nobody's watching in 'Delicate' video](нявызн.). Newsweek (12 сакавіка 2018). Праверана March 12, 2018.
↑Sheffield, Rob. Rob Sheffield's Top 25 Songs of 2017(нявызн.)(недаступная спасылка). Rolling Stone (20 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2018. Праверана December 20, 2017.