Call of Duty 4: Modern Warfare |
---|
|
Распрацоўшчык |
Infinity Ward Treyarch (Wii) Raven Software (Remastered) |
Выдаўцы |
Activision і Square Enix[d] |
Частка серыі |
Call of Duty |
Дата анонсу |
26 мая 2007 |
Даты выпуску |
Арыгінальная версія Windows, PlayStation 3, Xbox 360: 5 лістапада 2007 9 лістапада 2007 15 лістапада 2007 года Wii: 10 лістапада 2009 Remastered + Infinite Warfare Windows, PlayStation 4, Xbox One: 4 лістапада 2016 года Remastered 2017[1] PlayStation 4: 27 чэрвеня 2017 года Xbox One, Windows: 27 ліпеня 2017 |
Апошняя версія |
|
Жанр |
шутар ад першай асобы[d] |
Узроставыя рэйтынгі |
BBFC: 15 ESRB: M OFLC (A): MA15+ PEGI: 16+
|
Стваральнікі |
Кампазітары |
Стэфан Бартан Гары Грэгсан-Уільямс (галоўная тэма) |
Тэхнічныя даныя |
Платформы |
Xbox 360, PlayStation 3, Windows[2], macOS[2] і Wii[d] |
Гульнявы рухавік |
IW Engine[d] |
Рэжымы гульні |
шматкарыстальніцкая гульня і аднакарыстальніцкая гульня[2] |
Мовы інтэрфейсу |
англійская[2], французская[2], нямецкая[2], італьянская мова[2], іспанская[2] і руская |
Носьбіты |
аптычны дыск і лічбавае распаўсюджванне[d] |
Афіцыйны сайт (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Call of Duty 4: Modern Warfare» (з англ. — Кліч абавязку 4: Сучасная вайна) — камп’ютарная гульня ў жанры шутар ад першай асобы, чацвёртая гульня ў серыі «Call of Duty».
Гульня была выпушчаная 5 лістапада 2007 года на трох гульнявых платформах: PC, Xbox 360 і PlayStation 3, а пазней — на платформах Mac, Nintendo DS і Nintendo Wii. З 12 лістапада 2007 года гульня стала даступная для пакупкі праз сеціўны сэрвіс Steam. 5 кастрычніка 2016 года на платформе PlayStation 4 выйшла перавыданне гульні з палепшанай графікай «Call of Duty: Modern Warfare Remastered». 4 лістапада 2016 года было выдадзенае перавыданне на астатнія платформы.[3]
Сюжэт
Перадумовы
Рускі нацыяналіст Імран Захаеў марыць захапіць уладу ў Расіі і аднавіць СССР, шляхам далучэння да Расіі тэрыторый былых савецкіх рэспублік. Імран Захаеў арганізоўвае ўзброены пераварот у блізкаўсходняй краіне без назвы[4], і пакуль увага сусветнай супольнасці адцягнутая на сітуацыю на Блізкім Усходзе, Захаеў ладзіць ў Расіі грамадзянскую вайну.
Гульня
Падзеі на Блізкім Усходзе
Гульня пачынаецца ў Вялікабрытаніі, на базе «Крэдэнхіл» каля горада Херэфард у 2011 годзе. Сяржант Джон Мак-Тавіш паступае на службу ў 22-і полк SAS, але для гэтага яму неабходна прайсці інструктаж і паласу перашкод пад кіраўніцтвам старшага сяржанта Гаса і капітана Джона Прайса. Пасля таго, як Мак-Тавіш праходзіць інструктаж, полк SAS адпраўляецца ў Берынгаў праліў, дзе знаходзіцца карабель, які кантралюецца расійскімі ўльтранацыяналістамі, у якім, у выніку штурму карабля, выяўляюцца радыеактыўныя рэчывы з маркіроўкай на арабскай мове. Даведацца што канкрэтна знаходзіцца на караблі не ўдаецца, таму што карабель атакуецца, магчыма, расійскай авіяцыяй, і полк SAS вымушаны пакінуць судна. У гэты час блізкаўсходні тэрарыст па імі Халед аль-Асад[5] (менавіта яго спансаваў Імран Захаеў), здзяйсняе пераварот у сваёй краіне і забівае легітымнага прэзідэнта Ясіра аль-Фулані.
Пасля гэтых падзей Злучаныя Штаты Амерыкі здзяйсняюць інтэрвенцыю ў невядомую арабскую краіну. У інтэрвенцыі ўдзельнічае Корпус марской пяхоты ЗША. У корпусе служыць сяржант Пол Джэксан, за якога і гуляе гулец у амерыканскай кампаніі. У ходзе інтэрвенцыі корпус займае тэлецэнтр, з якога меркавана вядзе прамую трансляцыю Халед аль-Асад. Пасля штурму аказваецца, што Асада ў тэлецэнтры няма і ягоная прамова транслюецца ў запісе. Пасля няўдачы, корпус атрымлівае заданне вызваліць танк, які захруснуў у балоце. Па ўратаванні з балота танка, марпехі прабіваюцца на ім праз горад, дзе іх чакае транспартны верталёт, які перакіне салдат у сталіцу дзяржавы для фінальнага наступу. У сталіцы ў ходзе авіяцыйнай атакі корпус марской пяхоты знішчае вялікую групоўку варожых войскаў. Нечакана атрад атрымлівае загад пакінуць горад, бо выведкай было выяўлена, што паблізу ў сталіцы знаходзіцца ядзерная зброя. У ходзе адступлення адзін з верталётаў збіваецца і Пол Джэксан разам са сваім атрадам вырашае выратаваць пілота капітана Пелаа. Ім гэта ўдаецца зрабіць: пілот эвакуяваны і верталёт Джэксана ўзлятае, аднак праз некалькі секунд адбываецца выбух ядзернай бомбы, верталёт падае, Джэксан і тысячы іншых марпехаў гінуць.
Грамадзянская вайна ў Расіі
Паралельна з падзеямі на Блізкім Усходзе адбываецца грамадзянская вайна ў Расіі. У ходзе вайны паміж расійскім урадам і расійскімі ўльтранацыяналістамі ў палон да апошніх трапляе брытанскі шпіён і інфарматар з пазыўным Мікалай. З мэтай вызвалення Мікалая атрад SAS пад кіраўніцтвам Джона Прайса накіроўваецца на Каўказ і сумесна з расійскім урадам вызваляе Мікалая. У ходзе эвакуацыі атрада SAS на верталёце, яго збіваюць дзесьці ў заходняй Расіі. Пасля жорсткай пасадкі атрад запытвае дадатковы верталёт для эвакуацыі, і пакуль новы верталёт прабывае, AC-130 падтрымлівае і затуляе брытанскіх спецназаўцаў да эвакуацыі.
У Азербайджане
Пасля эвакуацыі SAS атрымлівае паведамленні пра тое, што амерыканскія войскі падчас інтэрвенцыі не змаглі знішчыць аль-Асада. Спецназ накіроўваецца ў Азербайджан, дзе раней у Халеда аль-Асада была канспіратыўная кватэра. У ходзе штурму аль-Асада ўдаецца захапіць у палон. Яму на тэлефон паступае званок, на які адказвае капітан Прайс. Пасля адказу Прайс забівае Халеда аль-Асада, тлумачачы гэтае тым, што аль-Асад — нязначная фігура і за ўсім стаіць Імран Захаеў, які і здзейсніў званок.
Прыпяць
Аказваецца, Прайс ведае хто такі Імран Захаеў. Дзеянне гульні пераносіцца ў 1996 год у занядбалы горад Прыпяць, дзе тады яшчэ лейтэнант Прайс пад кіраўніцтвам капітана Мак-Мілана адпраўляецца на аперацыю па ліквідацыі Захаева. Паводле інфармацыі брытанскай выведкі ў Прыпяці Захаеў павінны быў здзейсніць спробу пакупкі ядзернай зброі, чаму Брытанія мусіла перашкодзіць. У ходзе аперацыі Прайс страляе Захаеву ў руку, а капітан Мак-Мілан атрымлівае раненне ў нагу. Затым, Прайс сумесна з параненым Мак-Міланам паспяхова эвакуюецца з Прыпяці.
Развязка
Пасля эвакуацыі з Азербайджана, SAS атрымлівае новую мэту — знайсці і знішчыць Імрана Захаева. Да атрада далучаецца штаб-сяржант Грыгс, які ўдзельнічаў у амерыканскай інтэрвенцыі. Для таго каб знайсці Імрана Захаева, Прайс вырашае захапіць яго сына — Віктара. Для гэтай мэты Прайс з атрадам адпраўляецца на поўдзень Расіі, дзе ў ходзе пагоні Віктар Захаеў здзяйсняе самагубства. Імран Захаеў, даведаўшыся пра смерць свайго сына, ставіць ультыматум: альбо амерыканскія і брытанскія сілы пакідаюць тэрыторыю Расіі, альбо ён ажыццявіць запуск ядзернай зброі па ЗША. У ходзе сумеснай амерыкана-брытанскай аперацыі запуск ракет удаецца скасаваць, і атрад спешна эвакуюецца на машынах УАЗ. Пачынаецца пагоня, у выніку якой УАЗы падбівае расійскі верталёт. У выніку гэтага гіне штаб-сяржант Грыгс. На месца аварыі прыбывае Захаеў асабіста са сваёй аховай. Ён забівае сяржанта Гаса, і, бачачы параненага Мак-Тавіша, спрабуе забіць яго, аднак яго адцягвае саюзны верталёт. Выкарыстоўваючы момант, Мак-Тавіш забівае Захаева і ахову. На дапамогу да параненых салдат прыбываюць расійскія ўрадавыя войскі, Мак-Тавіш губляе прытомнасць, а пра яго лёс гулец ўжо даведваецца ў другой частцы серыі — «Call of Duty: Modern Warfare 2».
Крытыка
Рэакцыі
УзнагародыПублікацыя | Узнагарода |
---|
| GameCritics: Найлепшая гульня ў жанры экшан[40] |
| GameSpot: Найлепшая графіка, найлепшы шутар, найлепшая гульня на Xbox 360, найлепшая гульня на PlayStation 3[41][42][43] |
| GameTrailers: Найлепшая графіка, найлепшая гульня на PS3[44] |
| GamePro: Найлепшая гульня года[45] |
| IGN: Найлепшая гульня на Xbox 360, лучший шутер 2007[46][47][48] |
| GameSpy: Найлепшая гульня на PS3, найллепшая гульня Xbox 360, найлепшая гульня на ПК, гульня года[49][50][51][52] |
| X-Play[en]: Найлепшы шутар, Найлепшы музыкальны дызайн[53] |
| Spike Video Game Awards: Найлепшы шутар, найлепшая ваенная гульня[54] |
| Academy of Interactive Arts & Sciences: гульня года ў жанры экшан, гульня года на кансолі, усеагульная гульня года[55] |
| Golden Joystick Awards: Найлепшая гульня года[56] |
Гульня атрымала станоўчыя водгукі ад гульцоў, гульнявых выданняў і журналістаў. Так, на сайце Metacritic гульня мае карыстальніцкі рэйтынг 8,6 і 92 балы ад рэцэнзентаў.
Зноскі
- ↑ Call Of Duty 4: Modern Warfare Remastered выйдет отдельно 27 июня 2017 года Архівавана 15 лістапада 2017.
- ↑ а б в г д е ё ж Steam — 2003. Праверана 31 сакавіка 2022.
- ↑ Cod MW Remastered на афіцыйным сайце Call of Duty
- ↑ Мяркуючы па карце, паказанай пры загрузцы, гэта Саудаўская Аравія
- ↑ Відавочная алюзія на Хафеза аль-Асада
- ↑ Moses, Travis. Review: Call of Duty 4: The Best Shooter of 2007 (англ.)(недаступная спасылка). GamePro (6 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2008. Праверана 17 сакавіка 2008.
- ↑ Biessener, Adam. Call of Duty 4: Modern Warfare (англ.)(недаступная спасылка). Game Informer. Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2007. Праверана 17 сакавіка 2008.
- ↑ Jeff Gerstmann. Call of Duty 4: Modern Warfare Review PC (англ.). GameSpot (6 лістапада 2007).
- ↑ Jeff Gerstmann. Call of Duty 4: Modern Warfare Review PS3 (англ.). GameSpot (6 лістапада 2007).
- ↑ Jeff Gerstmann. Call of Duty 4: Modern Warfare Review Xbox 360 (англ.). GameSpot (6 лістапада 2007).
- ↑ Chris Watters. Call of Duty: Modern Warfare: Reflex Review Wii (англ.). GameSpot (20 лістапада 2009).
- ↑ Jeff Gerstmann. Call of Duty 4: Modern Warfare Review DS (англ.)(недаступная спасылка). GameSpot. CNET Networks, Inc (5 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
- ↑ Reed, Kristan. Call Of Duty 4 review (англ.)(недаступная спасылка). EuroGamer. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 27 ліпеня 2009.
- ↑ Call of Duty 4 - Review HD (англ.)(недаступная спасылка). Spike[en] (5 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
- ↑ Bryn Williams. Call Of Duty 4 review – Xbox 360 and PS3 (англ.)(недаступная спасылка). GameSpy. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 27 ліпеня 2009.
- ↑ Anthony Gallegos. Call of Duty 4: Modern Warfare Review – Wii (англ.). GameSpy (20 лістапада 2009).
- ↑ Hillary Goldstein. Call of Duty 4: Collector's Edition Review (англ.). IGN. Праверана 21 красавіка 2017.
- ↑ Mark Bozon. Call of Duty: Modern Warfare - Reflex Edition Review (англ.). IGN (11 лістапада 2009).
- ↑ Call of Duty 4: Modern Warfare (англ.)(недаступная спасылка). G4[en]. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
- ↑ McCaffrey, Ryan. Call of Duty 4: Modern Warfare (англ.)(недаступная спасылка). Official Xbox Magazine. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2007. Праверана 14 сакавіка 2009.
- ↑ GamesRadar_US. Call of Duty 4: Modern Warfare Review (англ.). GamesRadar (6 лістапада 2007).
- ↑ Tom Orry. Call of Duty 4: Modern Warfare Review (англ.). VideoGamer.com (9 лістапада 2007).
- ↑ Lee Berlik. PC Review – ‘Call of Duty 4: Modern Warfare’ (англ.). WorthPlaying (27 лістапада 2007).
- ↑ Redmond Carolipio. Xbox 360 Review – ‘Call of Duty 4: Modern Warfare’ (англ.). WorthPlaying (3 снежня 2007).
- ↑ Sanford May. PS3 Review – ‘Call of Duty 4: Modern Warfare’ (англ.). WorthPlaying (17 лістапада 2007).
- ↑ Call of Duty 4: Modern Warfare — X360 (англ.)(недаступная спасылка). Game Rankings. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
- ↑ Call of Duty 4: Modern Warfare — PC (англ.)(недаступная спасылка). Game Rankings. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
- ↑ Call of Duty 4: Modern Warfare for PS3 (англ.)(недаступная спасылка). GameRankings. Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2018. Праверана 25 чэрвеня 2020.
- ↑ Call of Duty 4: Modern Warfare for Wii (англ.)(недаступная спасылка). GameRankings. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2013. Праверана 25 чэрвеня 2020.
- ↑ Call of Duty 4: Modern Warfare —PS3 (англ.)(недаступная спасылка). Metacritic. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 13 сакавіка 2009.
- ↑ Call of Duty 4: Modern Warfare — Xbox 360 (англ.). Metacritic.
- ↑ Call of Duty 4: Modern Warfare — PC (англ.)(недаступная спасылка). Metacritic. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 13 сакавіка 2009.
- ↑ Call of Duty: Modern Warfare: Reflex Edition — Wii (англ.). Metacritic.
- ↑ Владимир ‘Nomad’ Горячев. Call of Duty 4: Modern Warfare – рецензия и обзор (нявызн.). Absolute Games (23 лістапада 2007).
- ↑ База игр Архівавана 26 снежня 2012 года.
- ↑ Степан Чечулин, Александр Кузьменко. Call of Duty 4: Modern Warfare — Вердикт (нявызн.). Игромания (31 студзеня 2008).
- ↑ Mumby. Call of Duty 4: Modern Warfare. Боевое кино (нявызн.). PlayGround.ru (21 лістапада 2007).
- ↑ Александр Садко. Call of Duty 4: Modern Warfare. Боевое кино (нявызн.). Игры@Mail.Ru (2 лютага 2008).
- ↑ Александр Тараканов. Call of Duty 4: Modern Warfare: Руководства и прохождения (нявызн.). Лучшие компьютерные игры (1 студзеня 2008).
- ↑ 2007 Winners (англ.)(недаступная спасылка). Game Critics Awards. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 22 красавіка 2008.
- ↑ GameSpot Editor's Choice (англ.)(недаступная спасылка). GameSpot. CNET Networks, Inc. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
- ↑ Best Xbox 360 Game (англ.)(недаступная спасылка). GameSpot. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
- ↑ Best PlayStation 3 Game (англ.)(недаступная спасылка). GameSpot. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
- ↑ Best of E3 2007 Awards (англ.)(недаступная спасылка). Spike[en]. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
- ↑ Call of Duty 4 award (англ.)(недаступная спасылка). GamePro (27 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 8 студзеня 2008.
- ↑ Call of Duty 4: Modern Warfare (Xbox 360 Game of the Year) (англ.)(недаступная спасылка). IGN. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
- ↑ Call of Duty 4: Modern Warfare (англ.)(недаступная спасылка). IGN. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
- ↑ Game of the Month: November 2007 (Best First-Person Shooter) (англ.)(недаступная спасылка). IGN Xbox 360. IGN Entertainment, Inc (30 лістапада 2007). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
- ↑ PS3 Top 10 (англ.)(недаступная спасылка). GameSpy. IGN Entertainment, Inc. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
- ↑ Xbox 360 Top 10 (англ.)(недаступная спасылка). GameSpy. IGN Entertainment, Inc. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
- ↑ PC Top 10 (англ.)(недаступная спасылка). GameSpy. IGN Entertainment, Inc. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
- ↑ 2007 Game of the Year (англ.)(недаступная спасылка). GameSpy. IGN Entertainment, Inc. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
- ↑ Berardini, Cesar A.. BioShock Wins G4's X-Play Game of the Year Award (англ.)(недаступная спасылка). TeamXbox. IGN Entertainment, Inc (18 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
- ↑ Video Game Awards 2007 (англ.)(недаступная спасылка). Spike[en] (9 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 17 сакавіка 2008.
- ↑ 11th Annual Interactive Achievement Awards (англ.)(недаступная спасылка). The Academy of Interactive Arts & Sciences. Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2008. Праверана 17 сакавіка 2008.
- ↑ Joystick gold for action shooter (англ.). BBC News (31 кастрычніка 2008).
Спасылкі