«Begin Again» (бел. «Пачынаецца зноў») — другі сінгл амерыканскай кантры-поп спявачкі Тэйлар Свіфт з яе чацвёртага студыйнага альбома «Red». Кампазіцыя была напісана самой спявачкай, а з прадзюсіраваннем ёй дапамагалі Дэн Хаф і Нэйтан Чапмэн. Першапачаткова трэк быў выпушчаны 25 верасня 2012 года як прома-сінгл[1]. Пазней лэйбл Big Machine прадставіў яго ў якасці другога паўнавартаснага сінгла з будучага альбома артысткі[2].
«Begin Again» атрымала адабрэнне музычных крытыкаў[3][4][5]. Многія пазітыўна ацанілі вяртанне Свіфт да каранёў музыкі кантры, якая зрабіла яе папулярнай выканаўцай. Тэкст песні апісвае сітуацыю, калі чалавек улюбляецца зноў, перажыўшы цяжкае растанне з папярэднім палюбоўнікам[6]. Кампазіцыя дасягнула верхняй дзясяткі галоўнага амерыканскага чарта Billboard Hot 100. На цяперашні час сінгл мае шэсць плацінавую сертыфікацыю ў ЗША.
«Begin Again» атрымала некалькі музычных узнагарод і намінацый, у тым ліку на прэмію Грэмі[7].
Інфармацыя
«Begin Again» стала другім сінглам да чацвёртага студыйнага альбома Тэйлар «Red». У яе стварэнні ўдзельнічалі сама спявачка, а таксама Дэн Хаф і Нэйтан Чапмэн. Паводле адной з найбольш папулярных тэорый, песня прысвечана Джэйку Джыленхалу. Упершыню спявачка прадставіла кампазіцыю ў тэлепраграме Good Morning America 24 верасня 2012 года[8]. Афіцыйны рэліз адбыўся ў iTunes на наступны дзень, 25 верасня[9]. Першапачаткова меркавалася выпусціць песню ў якасці прома-сінгла[10]. Пазней лэйбл вырашыў, што песня стане другім афіцыйным сінглам з «Red», і яна зайграла на кантры-радыё 1 кастрычніка. Лімітаваная версія сінгла на кампакт-дысках была выпушчана ў продаж 23 кастрычніка і распаўсюджвалася эксклюзіўна праз Amazon.com і афіцыйную інтэрнэт-краму Свіфт[11][12].
Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:
|
Гэтая песня напісана падчас сумнага перыяду ў маім рамантычным жыцці. Яна пра тое, што нават калі ты прайшоў праз жудасны разрыў адносін, каханне зноў можна знайсці. Нават пасля таго, як адносіны распадаюцца на мільёны аскепкаў і згараюць, а ты стаіш пасярод кучы попелу, ты думаеш: «Навошта я сустрэла гэтага чалавека? Чаму гэта павінна было адбыцца?». Але затым ты сустракаешся поглядам з кімсьці ў пакоі і ўсведамляеш, што ты зноў закахаўся.
|
|
«Begin Again» — гэта класічная кантры-кампазіцыя. Згодна з выдадзенымі нотнымі лістамі, яна запісана ў павольным тэмпе ў 76 удараў у хвіліну, у памеры такту ў 4/4. Асноўная гарманічная паслядоўнасць кампазіцыі, запісанай у танальнасці соль мінор, складаецца з акордаў: G — C(add2) — G/B.Вакал Свіфт ахоплівае ноты ад D3 да B4[13].
Колькасць прададзеных копій сінгла ў першы тыдзень склала 299,000 асобнікаў, што дазволіла яму дэбютаваць на першым месцы ў Billboard Hot Digital Songs і сёмым — у Billboard Hot 100. Акрамя таго, песня дасягнула ўмеранага поспеху ва ўсім свеце.«Begin Again» стаў шостым хітом першай пяцёркі Свіфт ў Канадзе, а таксама дасягнуў топ-20 у Аўстраліі і топ-10 у Новай Зеландыі.
Здымкі відэакліпа прайшлі ў Парыжы, і ён быў прадстаўлены 3 кастрычніка. Рэжысёрам выступіў Філіп Эндлмэн.
Патаемнае пасланне — «Цяпер я нашу абутак на абцасах».
Версіі
- «Begin Again» — 3:58
Крытычныя водгукі
Песня атрымала станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў, многія з якіх хвалілі Свіфт за аўтарскае майстэрства. Taste Of Country даў кампазіцыі 4 балы з 5, апісаўшы яе, як «глыток свежага паветра, які, як мы спадзяемся, кажа пра сапраўдны тон яе будучага альбома»[14]. Entertainment Weekly пісаў, што кампазіцыю можна апісаць, як «добра зробленую песню пра каханне» і адзначаў талент Свіфт у «вылучэнні моманту з жыцця і ўменні разгарнуць яго да паўнавартаснага аповяду»[15]. Popcrush дала песні 4 балы з 5, адзначыўшы, што «Свіфт намалявала яркую карціну першага спаткання, якое ідзе за цяжкім разрывам»[16]. Аглядальнік Roughstock таксама даў песні 4 балы з 5, адзначыўшы, што «песня стала велізарным крокам наперад для Тэйлар»[17].
У выданні The Boot апісалі кампазіцыю, як выдатную баладу[18]. Under the Gun Review хвалілі Свіфт за веданне, якім чынам «рабіць шчаслівай яе асноўную аўдыторыю», таксама адзначыўшы, што песня дае «адчуванне палёту»[19]. У MuchMusic хвалілі Свіфт, сцвярджаючы «што, нягледзячы на абсалютную свабоду выпускаць бесклапотныя і выбуховыя песні, яна таксама застаецца паэтам і ведае, як стварыць эмацыйныя і пранікальныя ў душу песні, якія гавораць з яе шматмільённай арміяй фанатаў на адной мове»[20]. Country Universe даў песні змешаную рэцэнзію і ацаніў у сярэдні бал «B». Ён паскардзіўся на тое, што песні Свіфт пастаянна закранаюць адну і тую ж тэму хлопцаў[21].
«Begin Again» атрымала некалькі музычных узнагарод і намінацый, у тым ліку на прэмію Грэмі[7].
Год
|
Прэмія
|
Намінацыя
|
Вынік
|
Спасылка
|
2013
|
American Country Awards
|
Жаночы сінгл года
|
Намінацыя
|
[22]
|
Жаночае відэа года
|
Намінацыя
|
Відэа года
|
Намінацыя
|
BMI Awards
|
Матэрыял года
|
Перамога
|
[23]
|
Кантры-прэмія
|
Перамога
|
CMT Music Awards
|
Жаночае відэа года
|
Намінацыя
|
[24]
|
2014
|
Grammy Awards
|
Лепшая кантры-песня
|
Намінацыя
|
[7]
|
Чарты
Штотыднёвыя чарты
|
Выніковыя гадавыя чарты
|
Зноскі
- ↑ Begin Again - Single by Taylor Swift (нявызн.)(недаступная спасылка). iTunes Store. Apple, Inc. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана September 25, 2012.
- ↑ Taylor Swift’s New Single "Begin Again" Impacts Country Radio October 1, Available Now On iTunes (нявызн.)(недаступная спасылка). Country Music Rockst (25 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана September 25, 2012.
- ↑ Dukes, Billy. Taylor Swift, ‘Begin Again’ – Song Review (нявызн.)(недаступная спасылка). Taste of Country (25 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана September 25, 2012.
- ↑ Smith, Grady. Taylor Swift's new track 'Begin Again' isn't a break-up song (нявызн.)(недаступная спасылка). Entertainment Weekly. Time Inc (25 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана September 25, 2012.
- ↑ Sager, Jessica. TAYLOR SWIFT, ‘BEGIN AGAIN’ – SONG REVIEW (нявызн.)(недаступная спасылка). Popcrush (25 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана September 25, 2012.
- ↑ Taylor Swift 'Begin Again' Lyrics Tell Sweet Story of First Date (нявызн.). The Boot (25 верасня 2012). Праверана September 25, 2012.
- ↑ а б в "Grammys 2014: The complete list of nominees and winners". Los Angeles Times. January 26, 2014. Архівавана з арыгінала March 4, 2015. Праверана January 25, 2015.
- ↑ Taylor Swift's 'Begin Again' Previewed On 'Good Morning America' [UPDATE] (нявызн.)(недаступная спасылка). The Huffington Post. Aol, Inc (24 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана September 25, 2012.
- ↑ Begin Again - Single by Taylor Swift (нявызн.)(недаступная спасылка). iTunes Store. Apple, Inc. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана September 25, 2012.
- ↑ Williott, Carl. Taylor Swift’s ‘Red’ Nabs Countdown Campaign With iTunes & ‘Good Morning America’ (нявызн.)(недаступная спасылка). Idolator. Buzz Media (21 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана September 25, 2012.
- ↑ LIMITED EDITION "Begin Again" Single CD (нявызн.)(недаступная спасылка). Amazon.com (US) Amazon, Inc. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана 13 снежня 2012.
- ↑ LIMITED EDITION "Begin Again" Single CD (нявызн.)(недаступная спасылка). store.taylorswift.com. Amazon.com (US) Amazon, Inc. Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2012. Праверана 19 снежня 2012.
- ↑ Taylor Swift - Begin Again Sheet Music (Digital Download) (нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана 19 студзеня 2013.
- ↑ Dukes, Billy. Taylor Swift, ‘Begin Again’ – Song Review (нявызн.)(недаступная спасылка). Taste of Country (25 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана September 25, 2012.
- ↑ Smith, Grady. Taylor Swift's new track 'Begin Again' isn't a break-up song (нявызн.)(недаступная спасылка). Entertainment Weekly. Time Inc (25 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана September 25, 2012.
- ↑ Sager, Jessica. TAYLOR SWIFT, ‘BEGIN AGAIN’ – SONG REVIEW (нявызн.)(недаступная спасылка). Popcrush (25 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана September 25, 2012.
- ↑ Bjorke, Matt. Single Review: Taylor Swift - Begin Again (нявызн.)(недаступная спасылка). Roughstock (25 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана September 25, 2012.
- ↑ Boot, The. Taylor Swift 'Begin Again' Lyrics Tell Sweet Story of First Date (нявызн.). The Boot (25 верасня 2012). Праверана September 25, 2012.
- ↑ Proper, Justin. STREAM: TAYLOR SWIFT – BEGIN AGAIN (нявызн.)(недаступная спасылка). Under The Gun Review (25 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана September 25, 2012.
- ↑ Music, Much. TAYLOR SWIFT OPENS UP IN NEW SONG BEGIN AGAIN (нявызн.)(недаступная спасылка). MuchMusic Blog (25 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана September 25, 2012.
- ↑ John Coyne, Kevin. Single Review: Taylor Swift, "Begin Again" (нявызн.)(недаступная спасылка). Country Universe (28 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана September 28, 2012.
- ↑ American Country Awards: See the winners here! (нявызн.). CNN (11 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы June 22, 2015. Праверана June 14, 2015.
- ↑ 2013 BMI Country Awards Honor Dillon, Clawson, Hayes, Verges and Others (нявызн.). Broadcast Music, Inc. (6 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы April 29, 2015. Праверана January 25, 2015.
- ↑ CMT Music Awards: Archives: 2013 CMT Music Awards (нявызн.). CMT. Архівавана з першакрыніцы March 29, 2015. Праверана January 25, 2015.
|
---|
|
Альбомы | |
---|
Сінглы | |
---|
Сумесныя сінглы | |
---|
Фільмаграфія | |
---|
Канцертныя туры | |
---|