BASF Societas Europaea (BASF SE, «Badische Anilin- & Soda-Fabrik» / «Бадзішэ анілін- унд сода- фабрык») — найбуйнейшы ў свеце[8]хімічны канцэрн. Штаб-кватэра — у горадзе Людвігсхафене ў зямліРэйнланд-Пфальц на паўднёвым захадзе Германіі.
Гісторыя
Канцэрн заснаваны 6 красавіка1865 года. Скарачэнне BASF пазначала «Badische Anilin- und Soda-Fabrik», гэта значыць «Бадэнская фабрыка па вырабе аніліну і соды», але гэта назва састарэла, засталося толькі скарачэнне.
З 1925 па 1952 кампанія ўваходзіла ў германскі хімічны канцэрн IG Farben[9].
Апісанне
Адыграла важную ролю ў развіцці вытворчасці фарбаў, пластмасаў, фармацэўтычных прэпаратаў, стварэнні прамысловага сінтэзу аміяку і інш. Адзін з вядучых у свеце вытворцаў угнаенняў, пігментаў, палімерных матэрыялаў і паўфабрыкатаў для іх выпуску, лекаў, хімічных сродкаў аховы раслін, магнітных стужак[10].
Выпускае больш за 5 тыс. найменняў гатовых вырабаў і 7 тыс. паўфабрыкатаў. Здабывае нафту, прыродны газ і вугаль. Аб’ядноўвае больш за 100 прадпрыемстваў у Германіі і каля 200 у ЗША, Францыі, Бельгіі, Нідэрландах, Японіі, Індыі, Бразіліі, Аргенціне і інш[10].
↑ абБеларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8