Acta archaeologica Albaruthenica — навуковае перыядычнае выданне па археалогіі Беларусі і сумежных краін. Выходзіла ў 2007—2013 гадах. Выйшла 9 выпускаў.
У выданні друкаваліся матэрыялы даследчыкаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Вялікабрытаніі, Швецыі.
Літаратура
- Плавінскі, М. А. «Акта археологика Альбарутеника» / М. А. Плавінскі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 26. — ISBN 978-985-11-0353-5.