9-я танкавая дывізія СС “Хоэнштаўфен” — бронетанкавая дывізія, якая прымала ўдзел у баях як на усходнім, так і на заходнім фронце Другой Сусветнай вайны. Дывізія пачала фарміравацца па загаду ад 31 снежня 1942 года. Складалася дывізія з навабранцаў-немцаў 18-гадовага ўзроста і часткі дасведчаных салдат і афіцэраў дывізіі СС “Лейбштандарт Адольф Гітлер”. Першы бой дывізіі адбыўся ў сакавіку 1944 года каля ўкраінскага мястэчка Цярнопаль. Потым, у чэрвені 1944 года, дывізію перакінулі ў Нармандыю. Пасля адступлення з Францыі вайсковае фармаванне адыйшло ў раён галандскага горада Арнэм для папаўнення складу і рамонту тэхнікі. Была задзейнічана ў адбіцці парашутнай высадкі саюзнікаў у дадзеным раёне. Прымала ўдзел у ардэнскім наступе немцаў узімку 1944 – 1945 гадоў. Пасля паразы ў Ардэнах дывізія рушыла на ўсход, каб прыняць месца ў баях на захад ад Будапешта ў лютым-сакавіку 1945 года. Адступіла дывізія ў Аўстрыю, дзе здалася прасоўваючымся наперад амерыканскім войскам 5 траўня 1945 года каля аўстрыйскага горада Штайр.
Фармаванне
9-я танкавая дывізія СС “Хоэнштауфен” фармавалася паралельна з 10-й танкавай дывізіяй СС “Фрунсберг” ва Францыі ў лютым 1943 года. Асновай баявога складу дывізіі былі чальцы Імперскай службы працы. Першапачаткова дывізія фармавалася не як танкавая, а як матарызаваная дывізія (ням.: Panzergrenadier division), але ў кастрычніку 1943 года дывізія стала цалкам танкавай. Камандзірам дывізіі з часу яе фармавання быў обергруппенфюрар-СС Вільгельм Біттрых. Назва “Хоэнштаўфен” прыйшла з дынастыі Хоэнштаўфенаў — знатнага роду, які даў шмат каралёў і імператараў нямецкай дзяржаве ў 12-м і 13-м стагоддзі. Лічыцца, што дывізія названа ў гонар Фрыдрыха II Хоэнштаўфена, які жыў з 1194 па 1250 год.
Усходні фронт
Пасля акружэння 1-й танкавай арміігенерал-палкоўнікаГанса-Валенціна Хубэ каля горада Камянец-Падольскі на Украіне, генерал-фельдмаршал Манштэйн запатрабаваў дывізіі Хоэнштаўфен і Фрунсберг у сваё распараджэнне на прарыў да акружаных войскаў.
Прыбылі дывізіі ў канцы сакавіка 1944 года, быў сфарміраваны ІІ танкавы копрус СС і атпраўлены на прарыў каля ўкраінскага горада Цярнопаль. Пасля цяжкіх баёў ва ўмовах веснавога бездарожжа корпус злучыўся з акружанымі войскамі. Пад час баёў дывізія панесла вялікія страты і была адпраўлена на папаўненне і рамонт ў тыл у красавіку. ІІ танкавы копрусс СС быў у якасці рэзерва групы армій “Паўночная Украіна”. Пасля высадкі саюзнікаў у Нармандыі корпус цалкам быў адпраўлены 12 чэрвеня ва Францыю абараняць горад Каен.
Заходні фронт
Нармандыя
Дывізія панесла страты ад авіяцыі саюзнікаў пад час руху на захад, таму прыбыла толькі 26 чэрвеня. Першапачатковы план атакі на плацдарм саюзнікаў пад Каенам быў немагчымы, бо брытанцы ўжо пачалі наступ на горад. Таму дывізіі, як і ўсяму корпусу, прыйшлося дапамагчы ў адароне горада саслабелым часткам вермахта. Дывізія вяла жорсткія бая да пачатку ліпеня, страты складалі 1200 чалавек забітымі. 10 ліпеня фармаванне адыйшло ў тыл за папаўненнем.
Пасля пачатку новага брытанскага наступлення на Каен Хоэнштаўфен вярнулася на фронт, змяніўшы дывізію Фрунсберг. Праз пяць дзён цяжкіх баёў фармаванне адыйшло ў тыл на перафармаванне: разбітыя пяхотныя палкі дывізіі былі аб’яднаныя ў адзіны. Дывізія прымала ўдзел у баях супраць брытанцаў пад час наступальнай аперацыі саюзнікаў “Гудвуд”, з вялікімі стратамі, але дывізія вытрымала націск ворага.
Канадцы распачалі аперацыю “Тоталайз” 8 жніўня 1944 года, дывізія вяла баі і адыходзіла, пазбыгаючы магчымасці патрапіць у “фалезскі кацёл” і трымаючы адкрытай вузкую дарогу з акружэння. Да 21 жніўня бітва за Нармандыю скончылася, немцы цалкам адыйшлі. У камандаванні дывізіі адбыліся змены: камандзірам стаў оберштурмбаннфюрэр Вальтэр Хатцэр. Хоэнштаўфен правяла некалькі ар’ергардных баёў пад час адступлення з Францыі і Бельгіі, а ў верасні 1944 года стомленая ад баёў дывізія была адпраўлена ў тыл за папаўненем у галанскі горад Арнэм. У той час у дывізіі было 7 тыс. чалавек з 15,9 тыс. чалавек, што былі ў канцы чэрвеня.
Арнэм
Пасля прыбыцця ў Арнэм, дывізія пачала выконваць заданні па перафармаванні. Большасць застаўшыхся баявых машын была пагружана на цягнікі, каб адправіцца на рамонт у Германію. Але 17 верасня 1944 года сюзнікі распачалі аперацыю “Маркет Гардэн”, таму дывізія была вымушана весці цяжкія баі ў бітве за Арнэм. 1-я брытанская парашутна-дэсантная дывізія высадзілася каля горада Остэрбек, што на захад ад Арнэма. Асэнсоўваючы пагорозу, Бітрых (які зноў стаў камандзірам дывізіі) загадаў дывізіям Хоэнштаўфэн і Фрунсберг падрыхтавацца да баёў. Тэхніка дывізіі была выгружана з цягнікоў, а рэмонтныя падраздзяленні хутка мянялі танкавыя тракі з транспарціровачных на баявыя. У дывізіі толькі адзін выведачны батальён, узброены колавай і паўколавай тэхнікай, быў здольны адразу ўступіць у бой.
За восем дзён баёў дывізія дзейнічала галоўным чынам на захад і ў самім горадзе Арнэм, змагаючыся з акружанымі рэшткамі парашутыстаў, якія знаходзіліся пад Остэрбекам. Бітва за Арнэм была перамогай дывізіі. З дапамогай іншых нямецкіх фармаванняў дывізія разбіла брытанцаў, якія не малі цяжкага ўзбраення і былі ў меншасці. Не глядзячы на інтэнсіўнасць баёў, байцы дывізіі адносіліся да палонных з павагай, хаця і былі выпадкі асобных экзэкуцый над захопленымі ў палон. Бітрых потым узгадваў, што ўпорства і адвага брытанцаў нічым не хужэй за доблесць саветскіх войскаў.
Папаўненне і наспупленне ў Ардэнах
Пасля Арнэла дывізія рушыла ў Падэборн на адпачынак і папаўненне. 12 снежня 1944 года дывізія пайшла на поўдзень, у бок горада Мунштэрайфеля. Яна павінна была быць рэзервам 6-й танкавай дывізіі СС, часткай групоўкі, мэтай якой быў наступ у Ардэнах. Спачатку толькі выведчыя і артылерыйскія часткі дывізіі прымалі ўдзел у баях, але к 21 снежня дывізія ўступіла ў бой цалкам.
Калі на паўночным кірунку наступ спыніўся, дывізія рушыла на прўдзень на дапамогу штурма Бастоні. Дывізія панесла цяжкія страты ў атаках на горад і пастаянныя атакі авіяцыі амерыканцаў. 7 студзеня 1945 года Гітлер загадаў спуніць аперацыю і загадаў часткам, прымаўшым удзел у наступленні, згуртавацца вакол Лоншампа. Дывізія прымала ўдзел у абароне гэтай тэрыторыі і падтрымлівала лініі камунікацыі з 5-й танкавай арміяй, што знаходзілася на поўдзень.
Венгрыя
Аперацыя “Вясенняе абуджэнне”
На працягу канца студзеня 1945 года 9-я танкавая дывізія СС вяла баі на намецкай заходняй мяжы. У канцы месяца дывізія адыйшла на папаўненне ў горад Кайфенхайм-Майен.
У канцы лютага дывізія была адпраўлена на ўсход Венгрыі як частка 6-ай танкавай арміі. Дывізія, як і большасць танкавых фармаванняў, прымала ўдзел у аперацыі “Вясенняе абуджэнне”: наступ у раёне возера Балатон з мэтай абароны нафтавых радовішч Венгрыі і вызвалення акружаных у Будапешце войск Вермахта.
Атака распачалася 6 сакавіка 1945 года, не гледзячы на бездарожжа. З-за стану дарог дывізія не дасягнула месца пачатку атакі своечасова. Камбінацыя бруда і жорсткага савецкага адпора спыніла наступленне, а 16 сакавіка савецкі наспут вымусіў 6-ю танкавую армію адступіць. Дывізія вяла жорсткія баі з мэтай пазбегнуць савецкага акружэння, і 6 красавіка рэшткі дывізіі выйшлі з пасткі.
Капітуляцыя
1-га траўня, значна скараціўшаяся пад час баёў дывізія выйшла на захад ад горада Штайр. Там яна сустрэла наступаючыя амерыканскія войскі, і без выкарыстання сілы першыя фармаванні дывізіі здаліся ў палон. Цалкам дывізія здалася 5-га траўня.
Зноскі
Літаратура
DiNardo, R L (1997). Germany’s panzer arm Issue 166 of Contributions in military studies. Greenwood Publishing Group. ISBN 0-313-30178-6.
Ripley, Tim (2004). The Waffen-SS At War: Hitler’s Praetorians 1925-1945. Zenith Imprint. ISBN 0-7603-2068-3.
Windrow, Martin; Burn, Jeffrey (1992). The Waffen-SS Volume 34 of Men-at-arms series. Osprey Publishing. ISBN 0-85045-425-5.