7.58 cm Minenwerfer (17 cm mMW) — 7,58-см лёгкі мінамёт, стаяў на ўзбраенні Германскай імперыі, выкарыстоўвалася падчас Першай сусветнай вайны. Распрацоўка мінамёта пачалася пасля руска-японскай вайны. Ствол быў у выкананы ў форме дульназараднай стрэльбы з гідраўлічнымі супрацьадкатнымі цыліндрамі па баках; таксама быў спецыяльны прывод, што дазваляў хутка прыводзіць гармату ў баявую гатовасць. Платформа была прамавугольнай формы, абмяжоўвала вугал падымання і павароту. Колы дадаваліся для лепшага транспартавання гарматы. У 1916 годзе быў распрацаваны новы ўзор, які дазваляў круціць ствол на ўсе 360° па гарызанталі. Даўжыня ствала дасягала 410 мм і дазваляла весці агонь пад вуглом да 27°. Тым самым мінамёт стаў выкарыстоўвацца і як супрацьтанкавая гармата.
Літаратура
Jäger, Herbert. (2001). German Artillery of World War One. Ramsbury, Marlborough, Wiltshire: Crowood Press. ISBN 1-86126-403-8.