У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
7-я армія.
7-я а́рмія (фр.: 7e armée) — палявая армія сухапутных войскаў Францыі ў часы Першай і Другой сусветных войнаў.
Першая сусветная вайна
7-я французская армія была сфарміравана 4 красавіка 1915 года, каб абараніць фронт паміж швейцарскай мяжой і Латарынгіяй, на базе асобнага Армейскага атрада Вагезы пад камандаваннем генерала Пуца. Гэты атрад быў утвораны 8 снежня 1914 года пасля стабілізацыі Заходняга фронту шляхам аб’яднання Эльзаскай арміі, Армейскай групы Вагезы і 34-га армейскага корпуса.
Сёмая армія займала тыя ж пазіцыі да канца вайны. Асноўнымі бітвамі з яе ўдзелам былі бітва пры Гартмансвілеркопфе (англ.) (бел. і бітва ля Лінге ў 1915 годзе.
Другая сусветная вайна
Сёмая армія была сфармавана 3 верасня 1939 года як частка стратэгічных рэзервовых сіл. 11 лістапада яна ўвайшла ў склад 1-й Групы армій і, згодна з планам саюзнікаў «Дзіль» (укр.) (бел., засяродзілася на поўначы Бельгіі. 10 мая 1940 года з пачаткам нямецкага наступлення ў Заходняй Еўропе 7-я армія ўвайшла ў Нідэрланды. Пасля цяжкіх баёў у Бельгіі і далейшага наступлення Германіі на поўдзень (на Ардэны і Фландрыю) генеральны штаб загадаў штабу арміі адступіць у цэнтральную Францыю. Тым не менш, камандуючы Анры Жыро застаўся ў Бельгіі і быў прызначаны на пасаду камандуючага 9-й арміі, у якую ўліліся выратаваўшыяся часткі 7-й арміі. Неўзабаве пасля гэтага, 19 мая Жыро быў палонены каля Васіньі.
17 мая ў Соме 7-я армія была сфармавана зноў. Разам з рэзервовымі часцямі і ацалелымі падраздзяленнямі 2-й арміі (якая была знішчана ў Фландрыі) яна ўвайшла ў склад 2-й Групы армій. Да 25 чэрвеня новая 7-я армія прыняла актыўны ўдзел у Бітве за Францыю.
Камандаванне
Камандуючыя
- 1-я сусветная вайна
- 2-я сусветная вайна
Літаратура
- Sharp, Lee: The French Army 1939-1940 Organisation: Order of Battle: Operational History Volume I. Lee Sharp (1. painos The Military Press 2002), 2001. ISBN 0-85420-321-4.
Спасылкі