64-я партызанская брыгада імя В. П. Чкалава — партызанская брыгада, створаная ў студзені 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Любанскага, Слуцкага, Старадарожскага, Старобінскага раёнаў. 30 чэрвеня 1944 года брыгада (1115 партызан, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
Брыгада была арганізавана на базе атрадаў:
- атрад М. М. Розава (пазней атрад імя М. М. Громава, арганізаваны ў верасні 1941 года);
- атрад А. Я. Абабкава (пазней атрад «Жалязняк», арганізаваны ў ліпені 1942 года);
- атрад А. І. Партына (пазней атрад імя Даватара, арганізаваны ў жніўні 1941 года).
Таксама ў склад брыгады ўваходзілі:
- атрад імя Катоўскага;
- атрад імя Лазо;
- атрад імя 14 слуцкіх партызан.
Камандаванне
Камандзіры
Камісары
Начальнік штаба
Гісторыя
Партызаны ў жніўні 1943 года перабілі каля 2,3 тысячы рэек. У лістападзе — снежні 1943 года падарвалі 9 эшалонаў, 78 аўтамашын, 9 мастоў, збілі 1 самалёт, удзельнічалі ў разгроме гарнізона ў вёсцы Макарычы Старадарожскага раёна, разбілі гарнізон у вёсцы Белічы Слуцкага раёна.
Памяць
У 1965 годзе ў вёсцы Пярэспа Любанскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.
Зноскі
Літаратура