5 канал — украінскамоўны прыватны тэлеканал Украіны, заснаваны ў 2003 годзе. Дадаткова вяшчае праз спадарожнік «Астра 4А »: арбітальнае размяшчэнне — 5° усходняй даўгаты , частата — 12283,7 мегагерцаў, палярызацыя хваляў — вертыкальная, хуткасць патока — 27500 знакаў /сек., выпраўленне памылак — 3/4.
Перадачы
На 2015 г. тэлеканал меў 30 перадач, у тым ліку 4 штодзённых, 5 будзённых і 19 штотыднёвых.
Агляд прэсы (панядзелак-пятніца; 6:45, 10:20 і 23:35)
Адзіная сям’я (нядзеля, 16:10; Алена Абаза)
Акно ў Еўропу (чацвер, 18:30; Ігар Татарчук)
Бізнес час (штодня, 22:15; Тамара Мішына)
Вялікая палітыка (субота, 21:10; Валянцін Трахімчук)
Дзень (панядзелак-пятніца, 13:15 і 14:15; Алена Сідарук)
Дыялогі з патрыярхам (нядзеля, 13:30; Руслан Палішчук і кіеўскі патрыярх Філарэт )
Зоаакадэмія (серада, 16:35 і субота, 12:20; Дзмітрый Беражны)
Капітал (субота, 14:10)
Кіно (нядзеля, 22:35; Яніна Сакалова)
Клуб рэформ (серада, 22:30; Раман Чайка)
Маміна школа (субота, 9:15; Габрыэла Масанга)
Машына часу (субота, 17:30; Алег Крыштопа)
Мая зямля (панядзелак, 22:20; Руслан Палішчук)
Моднае здароўе (серада, 15:30 і нядзеля, 12:20; Вераніка Вухалкова)
Мясцовы час (панядзелак-пятніца, 23:30-23:40; Арцём Аўдзіенка і Кацярына Кельбус)
Навіны Кіеўшчыны (нядзеля, 17:30-17:55; Юлія Бяляева)
Нявыдуманыя гісторыі (аўторак, 22:30; Вольга Каліноўская)
Паслязаўтра (панядзелак, 22:05; Ірына Каблучко)
Ранак (панядзелак-пятніца, 6:30; Яніна Сакалова)
Своечасова (штодня; 7:50, 8:50, 10:25, 13:10, 14:10, 16:55 і 23:30)
Твая ўлада (чацвер, 22:30; Ларыса Губіна)
У кабінетах (субота, 15:35; Ларыса Губіна)
Фінансавы тыдзень (субота, 18:10; Тамара Мішына)
Час (нядзеля, 21:00; Віталь Гайдукевіч)
Гісторыя
У верасні 2003 года тэлерадыёкампаніі «НБМ» (засн. 1995 , Чарнаўцы ) і «Экспрес-інфарм» (засн. 2001 , Кіеў ) стварылі тэлеканал «5 канал» з удзелам звыш 250 журналістаў. Вяшчанне пачалося з 3 выпускаў навін у дзень і 2 перадач «Час» і «5 капеек». Перад прэзідэнцкімі выбарамі 2004 года быў адзіным тэлеканалам, які надаў эфірны час апазіцыі . На той час ужо знаходзіўся ва ўласнасці дэпутата Вярхоўнай Рады Пятра Парашэнкі ад блока «Наша Украіна » (выбарчая акруга № 12 Вінніца II)[ 1] . Падчас Аранжавай рэвалюцыі перайшоў да кругласутачнага вяшчання і ў наўпроставым эфіры перадаваў падзеі са штодзённых сходаў грамадзян на Майдане Незалежнасці ў Кіеве, якія ладзіліся супраць выбарчых махінацый з 22 лістапада 2004 г. да 23 студзеня 2005 года. У лютым 2005 г. тэлеканал перайшоў да выключна навіновага вяшчання: аналітыка , дакументальныя фільмы , публіцыстыка . У 2007 г. лік штодзённых навін вырас з 40 да 60.
На чэрвень 2010 г. «5 канал» вяшчаў на 2/3 тэрыторыі Украіны і вёў вяшчанне праз спадарожнік[ 2] . 25 жніўня 2011 г. тэлемарафон у гонар 20-ай гадавіны незалежнасці «Украінская незалежнасць» (вядучыя Павел Кужэеў, Тацяна Даніленка) пабіў сусветны рэкорд паводле працягласці безупыннага эфіра (52 гадзіны). У кастрычніку тэлемарафон адзначылі ў Кнізе рэкордаў Гінэса . У 2012 г. вядоўца «5 канала» Сяргей Дарафееў (родам з Беларусі)[ 3] атрымаў прэмію «За прафесійную этыку». Таксама Дарафееў атрымаў статуэтку «Тэлетрыумф» (укр.) ( бел. у намінацыі «Інтэрв’юэр» за перадачу «Партрэты».
Крыніцы
Спасылкі
"Ужывую" . 5 канал. 4 жніўня 2015. Праверана 12 жніўня 2015 .