4-я паліцэйская грэнадзёрская дывізія СС — вайсковае фармаванне войск Вафен-СС. Дывізія была сфармавана ў 1939 годзе як частка паліцыі парадка. Пакуль паліцэйскія арганізацыі кантраляваліся рэйхсфюрэрам СС Генрыхам Гімлерам як начальнікам нямецкай паліцыі ў Міністэрстве ўнутраных спраў, яны не лічыліся часткай СС, ні паліцэйскай дывізіяй у складзе Войск СС. Статус паліцэйскай дывізія атрымала з-за таго, што выконвала спецыфічныя паліцэйскія функцыі, захоўвала знакі адрознення і званні паліцыі. Дывізія была пераведзена ў статус СС у 1942 годзе, а пасля рознага плану перафармаванняў атрымала статус тпнкава-грэнадзёрскай. Дывізія вяла баі ў Францыі, СССР, Грэцыі і Памераніі, а здалася амерыканцам у траўні 1945 года.
Фармаванне
Паліцэйская дывізія была сфармавана ў кастрычніку 1939 года, калі 15 тыс. прадстаўнікоў паліцыі парадка былі прызваныя і размешчаны разам з артылерыяй і сігнальнымі падраздзяленнямі, пераведзенымі з Вермахта. Гэтыя людзі не былі запісаны ў СС і заставаліся паліцэйскімі, захоўваючы сваю паліцэйскую структуру і званні. Мэта Гімлера ў фарміраванні дывізіі была такой: у перыяд гарачай бюракратычнай барацьбы і змагання за жывую сілу між Вермахтам і Вафен-СС фармаванне дывізіі дазваляла вывесці частку людзей з-пад прызыву ў Вермахт і размясціць іх пад юрысдыкцыяй СС.
Першым камандзірам быў генерал-лейтэнант паліцыі Карл Пфефер-Вільдэнбрух – кадравы паліцэйскі камандзір, які быў ад’ютантам генерала пад час Першай сусветнай вайны; адначасова ён атрымаў званне группенфюрэра СС. Дывізія была ўзброена збольшага захопленай чэшскай зброяй і праходзіла вышкаленне ў Шварцвальдзе разам з правядзеннем спецыяльных аперацый у акупаванай Польшчы.
Францыя 1940
Дывізія ў той час не была матарызванай, транспарт вазіўся на конях, таму дывізія першапачаткова знаходзілася ў рэзерве групы армій С у рэйнскай вобласці пад час бітвы за Францыю. 9 чэрвеня дывізія ўпершыню ўступіла ў бой пад час фарсіравання ракі Эна і ардэнскага канала. Дывізія вяла цяжкія баі і пасля ўзяцця вышэй названых аб’ектаў, прасоўвалася ў бок Аргонскага леса, дзе яна ўвайшла ў кантакт з французамі і правяла шэраг баёў з іх рэгулярнымі часткамі. У канцы чэрвеня 1940 года дывізія была выведзена з лініі фронта і была пераведзена ў рэзерв групы армій “Поўнач”ва ўсходняй Прусіі. У студзені 1941 года кіраванне дывізіяй перайшло ад паліцыі да СС, аднак асабісты склад дывізіі не перайшоў у склад СС, а застаўся паліцэйскім.
Усходні фронт
1941
Пад час уварвання ў СССР дывізія спачатку была часткай рэзерва групы армій Цэнтр. У жніўні 1941 года фармаванне ўступіла ў бой каля Лугі. Гэта было пад час цяжкіх баёў за лужскі плацдарм (яго ўтрымлівалі 7 савецкіх дывізій), таму паліцэйская дывізія страціла каля 2 тыс. чалавек забітымі, уключаючы камандзіра Артура Мюльверштадта. Змаганне сярод балот і лясоў вызвала шэраг праблем і пасля шэрагу правальных дзеянняў дывізія, здапамогай армейскіх частак, здолела ўварвацца ў паўночную частку Лугі, акружыць і разбіць савецкіх абаронцаў горада.
1942
У студзені дывізія выдвінулася на лінію фронта па рацэ Волхаў, і 24 лютага атрымала статус дывізіі Вафен-СС. Байцы дывізіі змянілі свае знакі адрознення з паліцэйскіх на СС-аўскія.
Новая дывізія СС вяла цяжкія баі са студзеня па сакавік, у выніку чаго была разбіта і патрапіла ў палон 2-я ўдарная армія генерала Ўласава. Рэшта года была праведзена на ленінградскім фронце.
1943
У лютым 1943 года дывізія прымала ўдзел у абарончых баях на поўдзень ад Ладажскага возера, з баямі адступіла на новую абарончую пазіцыю каля Колпіна, дзе і трымала фронт, не гледзячы на цяжкія страты.
Хутка дывізію знялі з пазіцый каб папоўніць і павысіць статус дывізіі да танкава-грэнадзёрскай. На фронце засталася толькі невялікая баявая група з галанскага валанцёрскага легіёна. У траўні баявая група была расфарміравана, калі ўжо асноўныя часткі дывізіі былі гатовы ды баявых дзеянняў.
Паліцэйская дывізія не вярнулася ў СССР, а была адпраўлена на Балканы, дзе прымала ўдзел у антыпартызанскіх аперацыях на поўначы Грэцыі.
1944
Дывізія заставалася ў Грэцыі да жніўня 1944 года, пасля фармаванне адступіла, каб сустрэцца ў баю з наступаючай савецкай арміяй у раёне Белграда. Ізоў дывізія панесла значныя страты. Да верасня 1944 года дывізія скарацілася на палову і была вымушана адступіць у Славенію.
1945
Значна скараціўшаяся паліцэйская дывізія СС адправілася ў Памеранію, дзе прымала меры па спыненню наступаючай савецкай арміі. Гітлер загадаў дывізіі рухацца ў бок Берліна, але недахоп тэхнікі і паліва не дазволтў выканаць загад фюрэра. Дывізія адыйшла ў Данцыг, дзе была акружана. Пасля жорсткай бітвы рэшткі дывізіі СС былі адпраўлены морам у Свінэмюндэ. Пасля кароткага адпачынку рэшткі дывізіі перайшлі з баямі Эльбу і здаліся амерыканцам каля горада Віттэнберген-Ленцэн.
Зноскі
Літаратура
Huseman, Friedrich. (2003). In Good Faith: The History of 4. SS-Polizei-Panzergrenadier-Division, Volume 1, 1939–1943. Winnipeg, Canada: J.J. Fedorowicz, ISBN 0-921991-74-6
Williamson, Gordon. (2003). The Waffen-SS, Osprey Publishing, ISBN 1-84176-589-9