4-ы армейскі корпус — агульнавайсковае аператыўнае злучэнне (армейскі корпус) Рускай імператарскай арміі. Сфармаваны 19 лютага 1877 года ў складзе 16-й, 30-й пяхотных дывізій і 4-й кавалерыйскай дывізіі.
Склад
Да пачатку Першай сусветнай вайны ўваходзіў у Віленскую ваенную акругу. Склад на 18 ліпеня 1914 года:
У студзені 1918 года камандаваннем Румынскага фронту прынята рашэнне беларусізаваць штаб і часці злучэння, сфарміраваўшы на іх аснове беларускую пяхотную дывізію[1]. У сувязі з гэтым 11 лютага 1918 года загадана расфармаваць корпус і яго часці[2].
Камандаванне
Камандзіры
- 19.02.1877 — 16.04.1878: генерал-лейтэнант Павел Дзмітрыевіч Зотаў
- 16.04.1878 — 10.06.1878: генерал-лейтэнант Уладзімір Мікалаевіч Вяроўкін
- 10.06.1878 — 30.08.1878: генерал-лейтэнант Апалон Эрнеставіч Цымерман
- 04.02.1879 — 25.06.1882: генерал-лейтэнант (з 14.01.1881 генерал ад інфантэрыі) Міхаіл Дзмітрыевіч Скобелеў
- 12.07.1882 — 23.11.1891: генерал-лейтэнант (з 30.08.1891 генерал ад інфантэрыі) Міхаіл Фаміч Петрушэўскі
- 11.12.1891 — 08.03.1895: генерал-лейтэнант Андрэй Іванавіч Косіч
- 14.03.1895 — 17.12.1895: генерал-лейтэнант Міхаіл Лаўрэнцьевіч Духонін
- 30.12.1895 — 30.03.1896: генерал-лейтэнант Васіль Данілавіч Скалон
- 29.04.1896 — 16.03.1898: генерал-лейтэнант Пётр Цімафеевіч Перлік
- 02.04.1898-01.10.1899: генерал-лейтэнант граф Дзмітрый Ягоравіч Камароўскі
- 01.10.1899 — 27.12.1906: генерал-лейтэнант (з 06.12.1904 генерал ад інфантэрыі) Ігнат Пятровіч Маслаў
- 27.12.1906 — 22.11.1908: генерал-лейтэнант Мікалай Аляксандравіч Кашталінскі
- 22.11.1908 — 02.02.1914: генерал-лейтэнант (з 18.04.1910 генерал ад кавалерыі) Антон Васільевіч Навасільцаў
- 02.02.1914 — 23.07.1917: генерал-лейтэнант (з 14.04.1913 генерал ад інфантэрыі, з 19.03.1914 генерал ад артылерыі) Эрыс Хан Султан Гірэй Аліеў
- 23.07.1917 — 23.10.1917:генерал-лейтэнант Мікалай Мікалаевіч Карэпаў
- 16.11.1917 — невядома: генерал-маёр Іосіф Баляслававіч Мяніцкі-Іванавіч
Начальнікі штаба
- 01.03.1877 — 02.03.1878: палкоўнік (з 14.09.1877 генерал-маёр) Мікалай Дзяменцьевіч Навіцкі
- 07.04.1878 — 10.08.1882: генерал-маёр Міхаіл Лаўрэнцьевіч Духонін
- 10.08.1882 — 24.01.1887: генерал-маёр Уладзімір Сямёнавіч Саранчаў
- 25.01.1887 — 15.03.1890: генерал-маёр Аляксандр Карлавіч Цімлер
- 25.03.1890 — 16.04.1892: генерал-маёр Аляксандр Мікалаевіч Штрык
- 08.06.1892 — 20.11.1893: генерал-маёр Канстанцін Мікалаевіч Стаўроўскі
- 24.01.1894 — 31.07.1895: генерал-маёр Дзмітрый Аляксеевіч Камянецкі
- 14.11.1895 — 02.11.1899: генерал-маёр Уладзімір Ягоравіч Бухольц
- 20.11.1899 — 21.06.1901: генерал-маёр Астап Андрэевіч Бертэльс
- 02.08.1901 - 11.10.1904: генерал-маёр Уладзімір Пятровіч Карнееў
- 21.10.1904 — 04.02.1906: генерал-маёр Уладзіслаў Напалеонавіч Клембоўскі
- 16.02.1906 — 01.05.1913: генерал-маёр Мікалай Міхайлавіч Істомін
- 01.05.1913 — 14.12.1914: генерал-маёр Канстанцін Мікалаевіч Дзесіна
- 14.12.1914 — 11.03.1917: генерал-маёр Іосіф Баляслававіч Мяніцкі-Іванавіч
- 11.03.1917 — хх.01.1918-генерал-маёр Сяргей Іванавіч Дзядзюша
- 09.01.1918[3] — хх.хх.1918: палкоўнік Анатоль Іванавіч Давыдаў
Заўвагі
Літаратура
- Залесский К. А. Первая мировая война. Правители и военачальники: Биографический энциклопедический словарь. — М.: Вече, 2000. — 576 с. — (Военные тайны XX века). — ISBN 5-7838-0627-7.
Спасылкі