36-ы паліцыйны стралецкі полк

36-ы паліцыйны стралецкі полк
Polizei Schutzen Regiment 36
Гады існавання 19431944
Краіна  Трэці рэйх
Падпарадкаванне Рэйхскамісарыят Остланд
Уваходзіць у беларуская дапаможная паліцыя
Тып полк
Удзел у Другая сусветная вайна

36-ы паліцыйны стралецкі полк (ням.: Polizei Schutzen Regiment 36) — беларускае калабарацыйнае падраздзяленне мясцовай паліцыі.

Шлях батальёна

Першапачаткова полк кватараваў ва Урэччы (каля Слуцка). Пазней 36-ы полк быў пераведзены ў Валожын Вілейскай акругі. Валожын знаходзіўся побач з Налібоцкай пушчай, таму полк бесперапынку вёў змаганне з партызанамі. Капітан Барашкевіч праводзіў таксама набор для папаўнення палка i быў ягоным маральным правадыром. Паводле непацверджаных даных, полк у гэты час налічваў каля 1100 чалавек.

З разведзводкі Баранавіцкага пар­ты­занскага злучэння за перыяд ад 20 да 30 лістапада 1943 года:[1]

Места Валожын — батальён 36-га паліцэйскага палка: 550 чалавек, з іх 130 паліцэйскіх, 60 — лясная ахова, 300 чалавек — войскі СС. Мястэчка Вішнева — 2-гі батальён 36-га паліцэйскага палка, вёска Шапавалы, Камарова, Дайноўка — 3-ці батальён 36-га паліцэйскага палка.

Эвакуацыя

Падчас эвакуацыі з Беларусі полк браў удзел у баях з бальшавікамі, пры гэтым загінуў сам капітан Барашкевіч. У час адступлення назіраліся вельмі частыя выпадкі дэзертырства, падчас якіх былі забітыя некаторыя камандоўцы. Недабіткі палка былі ўжо на тэрыторыі Германіі ўключаныя ў склад брыгады Зіглінга.

У складзе брыгады Зіглінга

36-ы стралецкі паліцыйны полк увайшоў у склад 3-га палка брыгады разам з іншымі былымі беларускімі фармаваннямі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!