27-я партызанская брыгада імя В. І. Чапаева — партызанская брыгада, створаная ў снежні 1942 года на базе атрадаў імя Шчорса (арганізаваны ў красавіку 1942), імя Чапаева (арганізаваны ў красавіку 1942) і імя Жукава (арганізаваны ў ліпені 1942) вылучаных партызанскай брыгада імя К. Я. Варашылава. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Капыльскага, Грэскага, Нясвіжскага, Клецкага раёнаў. 1 ліпеня 1944 года брыгада (1513 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:
- атрад імя Шчорса;
- атрад імя Чапаева;
- атрад імя Дунаева[1]
Камандаванне
Камандзіры
Камісары
Начальнікі штаба
- М. Дз. Курыльчык;
- С. В. Рабкевіч (выконваў абавязкі);
- М. А. Рагожкін.
Гісторыя
Партызаны ў жніўні 1943 і ў чэрвені 1944 гадоў на ўчастках Стоўбцы — Гарадзея, Буды — Райтанаў, Слуцк — Цімкавічы падарвалі 3916 рэек. У лютым, сакавіку 1943, лютым, чэрвені 1944 гадоў вялі баі з карнікамі. У верасні 1943 года разбілі гарнізоны ў вёсках Сейлавічы Нясвіжскага і Кіявічы Капыльскага раёнаў, 26 чэрвеня 1944 — у Капылі. 2 ліпеня 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні Стоўбцаў і Нясвіжа.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ названы ў гонар камандзіра атрада імя Чпаева І. М. Тараховіча (Дунаева), які загінуў у баі
Літаратура