12-я а́рмія (ням.: k.u.k. 12. Armee) — воінскае аб’яднанне армейскага ўзроўню сухапутных сілаў Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны пад началам эрцгерцага Карла Франца Ёзэфа. Існавала толькі адзін месяц, была створана на Усходнім фронце неўзабаве пасля разгрому аўстравенгерскай арміі падчас Брусілаўскага наступлення. На базе камандавання 12-й арміі была створана Група армій Эрцгерцага Карла.
Літаратура
- Österreichisches Bundesministerium für Heereswesen vom Kriegsarchiv. "Österreich-Ungarns letzter Krieg 1914-1918", Sieben Text- und Beilagenbände, Verlag der Militärwissenschaftlichen Mitteilungen, Wien 1930
- Anton Wagner: Der Erste Weltkrieg. Truppendienst-Reihe, Carl Ueberreuter Verlag, 1981
Спасылкі